З ЦЭХам не працягнулі арэнду. Прычына - "камерцыйная таямніца". 21.by

З ЦЭХам не працягнулі арэнду. Прычына - "камерцыйная таямніца"

05.01.2015 17:30 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" не працягнулі дамову арэнды памяшкання па адрасу праспект Незалежнасці, 58/6, якое належыць камерцыйнаму банку. Дырэктарка ЦЭХу гаворыць, што іх імкнуцца выселіць ужо не першы раз.


Фота: facebook.com

"ЦЭХ" праіснаваў паўтара года. Апошняя дамова была падпісаная 13 лютага 2014-га тэрмінам на адзін год. Аднак днямі дырэктар крэатыўнай прасторы Юлія Дарашкевіч атрымала паперу пра тое, што ўласнік памяшкання — а гэта BelSwissBank — не збіраецца дамову працягваць.

"Гэта ўжо ня першая спроба нас выселіць, мы і раней чымсьці не падабаліся. Першая спроба была ў сакавіку, тады ўласнік прапанаваў разарваць дамову на ўласнае жаданне. Мы адмовіліся, і банк дачакаўся моманту, калі гадавая дамова скончылася", — патлумачыла Юлія Дарашкевіч.

Паводле Юліі Дарашкевіч, казаць пра палітычны ціск не выпадае — ЦЭХ ніколі не супрацоўнічаў з палітычнымі арганізацыямі: "Мы не займаліся ні недазволенымі праектамі, ні напаўдазволенымі праектамі. Мы займаліся адукацыйнымі і культурнымі мерапрыемствамі. Мы працавалі з шырока вядомымі кампаніямі, кшталту "Будзьма беларусамі!", "Лятучы ўніверсітэт". Мы ладзілі выставы беларускіх аўтараў, а таксама выставы міжнароднага, сусветнага маштабу. Мы не займаліся ніякімі незаконнымі, забароненымі ці паўзабароненымі праектамі. І мы заўсёды гэта падкрэслівалі. Ніякай палітычнай дзейнасці мы не вялі і з палітычнымі арганізацыямі не супрацоўнічалі".

Рашэнне банку канчатковае. Юлія Дарашкевіч не бачыць ніякіх працэдураў ці дзеянняў, якія б маглі прадухіліць іх высяленне з памяшкання: "Разглядаць іншыя памяшканні мы, вядома, хацелі б. І, напэўна, будзем гэта рабіць. Але для мяне застаецца няясным, ці гэта цалкам ініцыятыва ўласніка, які захацеў ад нас пазбавіцца, ці быў нейкі "званочак зверху". Калі гэта другі варыянт, то сытуацыя кепская і "ЦЭХ" ня зможа існаваць у нейкіх іншых сценах".

Супрацоўнік аддзелу нерухомасці BelSwissBank Ілля Чарнавок, які складаў і ўручаў ліст пра тое, што дамова арэнды працягнутая ня будзе, адмовіўся тлумачыць прычыну высялення: "Мы дзве кампаніі, у якіх была дамова арэнды. Тэрмін дамовы сканчаецца, і ў нас папросту не атрымліваецца яго працягнуць. Прычыны гэтага — камэрцыйная таямніца паміж намі і нашым арандатарам".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі дырэктар крэатыўнай прасторы Юлія Дарашкевіч атрымала паперу пра тое, што ўласнік памяшкання - а гэта BelSwissBank - не збіраецца дамову працягваць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика