У Віцебску прадаюць помнік архітэктуры XIX стагоддзя пад выглядам пасляваеннай забудовы
23.01.2015 11:18
—
Новости Общества
|
Віцебскі абласны тэрытарыяльны фонд дзяржаўнай маёмасці 9 лютага прызначыў аўкцыён па продажы будынкаў №№10, 10б і 12 па вуліцы Дзімітрава. Два з іх - №10 і №12 - уваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі.
![]() Гэтыя два дамы разам з домам №10а, які раней быў рэканструяваны, складаюць комплекс будынкаў канца XIX стагоддзя. Ён унесены ў спіс матэрыяльных аб'ектаў, якім нададзены статус гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Да 2002 году гэты аб'ект называўся "Архітэктурны комплекс з карэтным дваром", але потым згадка пра карэтны двор знікла. ![]() Пры гэтым у інфармацыі, пададзенай на "Віцебскаблмаёмасці", пазначана, што дом №10 пабудаваны ў 1953 годзе, а дом №12 - у 1947-м. Разам з гэтымі будынкамі прадаецца гараж пабудовы 2002 года. ![]() Прадаўцом аб'екта выступае Віцебскі райвыканкам. Пачатковы кошт аўкцыёна ўстаноўлены ў памеры 6 424 544 788 рублёў. Ніякіх умоў будучаму гаспадару гістарычнай забудовы не ставіцца. пачалася ў 2013 годзе. Тады выгляд старадаўніх будынкаў кардынальна змяніўся. Аднак рэканструкцыя скончылася толькі на доме №10а, а №10 і №12 былі закансерваваныя. Цяпер іх выставілі на аўкцыён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 2002 году гэты аб'ект называўся "Архітэктурны комплекс з карэтным дваром". |
|