Сельгаскааператывы Ганцаўшчыны маюць мільярдныя даўгі за электраэнергію
28.01.2015 10:20
—
Новости Общества
|
Спраўляюцца з плацяжамі толькі СВК "Будча", СВК "Бярозавец" і СГВК "Любашава". У апошняга доўг самы меншы - 205 мільёнаў рублёў. Астатнія не могуць аплаціць нават цякучыя плацяжы па выкарыстанай энергіі. ААТ "Райаграсервіс", якое павінна РУП "Брэстэнерга" Баранавіцкія электрасеткі" 1 мільярд 84 тысячы рублёў за электраэнергію, у "спаборніцтве" даганяе СВК "Агарэвічы". У гэтым калгасе таксама больш за мільярд даўгоў і менш усяго на 12 мільёнаў рублёў, чым у "Райаграсервісе". Старшыня калгаса "Агарэвічы" Анатоль Канановіч не скрывае складанага становішча, і выйсця іншага не бачыць, акрамя як спадзявацца на падтрымку дзяржавы альбо зніжэння цэн на энергарэсурсы, павелічэння цэн на сельгаспрадукцыю, што дазволіць паправіць фінансавае становішча сельгаспрадпрыемства. Па словах Анатоля Мікалаевіча, не толькі ў яго, а і ў многіх кіраўнікоў узнікае пытанне, чаму дызельнае паліва, якім запраўляецца у асноўным уся тэхніка ў калгасе, каштуе даражэй, чым бензін маркі А-95. "Нават у моцных гаспадарках іншых раёнаў зараз складаная сітуацыя і няма сродкаў, каб аплачваць электраэнергію, - сказаў старшыня. - Часова карыстаемся эканомным японскім генератарам, каб было асвятленне падчас нарадаў, ад яго працуе зварка і станкі ў майстэрні. Гэта пакуль вымушаная мера". Каб не спыніць вытворчасць, пакуль без перабояў электрычнасць ёсць толькі на фермах - бо гэта адзіная магчымасць зараз зарабляць грошы за прададзенае малако. У канторы бухгалтэрыя і эканамісты вымушаны з раніцы працаваць у цемры і чакаць, калі ў вокнах з"явіцца дзённае святло. Прасвятлення чакаюць і калгаснікі, якія ходзяць на працу (некаторыя з іх зарабляюць усяго па 600-800 тысяч, а сельгаскааператыў даплачвае да мінімалкі). Новы трэнд зараз - пераход СВК у адкрытыя акцыянерныя таварыства. Усе калгасы ўжо правялі сходы і згадзіліся з гэтым. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Запазычанасць сельгаспрадпрыемстваў раёна за электраэнергію па стане на 9 студзеня 2015 года прыбліжаецца да 6 мільярдаў рублёў.
|
|