Каля амбасады Расіі ў Мінску прайшла акцыя памяці Барыса Нямцова
01.03.2015 17:44
—
Новости Общества
|
Паўтара дзясятка чалавек адгукнуліся на заклік лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі прыйсці сёння а 15-й гадзіне да амбасады Расіі ў Мінску са знічкамі і кветкамі.
Большая частка ўдзельнікаў — гэта актывісты АГП. Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі і запалілі знічкі ў памяць забітага Барыса Нямцова. Некаторыя ўдзельнікі акцыі хацелі запісаць словы спачування ў жалобную кнігу. Аднак высветлілася, што ў амабасадзе яе не існуе. "Пакуль усё праходзіць без эксцэсаў, — паведаміла Свабодзе намесніца старшыні АГП Антаніна Кавалёва. — Адзінае — церпяць журналісты. Амбасада забараніла здымаць нават саму працэдуру ўскладання кветак, не тое, што дыпламатычны будынак. І міліцыянты гэта вельмі пільна адсочваюць". Празь некаторы час да амбасады пад’ехаў аўтобус з амапаўцамі. Аднак затрыманняў яны не праводзілі. Адзін з удзельнікаў акцыі сказаў, што чуў, як хтосьці з амапаўцаў казаў па тэлефоне: "Загаду на затрыманне мы не маем". Ва ўдзельнікаў акцыі міліцыянты перапісалі прозвішчы. Учора актывісты ўсклалі кветкі да амбасады РФ у Мінску ў памяць забітага Барыса Нямцова, пасля чаго правялі невялікі мітынг у Курапатах. У акцыі бралі ўдзел прадстаўнікі "Эўрапейскай Беларусі", Руху салідарнасці "Разам", грамадскага аб’яднаньня "Альтэрнатыва". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі і запалілі знічкі ў памяць забітага Барыса Нямцова. Некаторыя ўдзельнікі акцыі хацелі запісаць словы спачування ў жалобную кнігу....
|
|