У Мірскім замку пакажуць рэканструяваны шлем Радзівіла Чорнага. 21.by

У Мірскім замку пакажуць рэканструяваны шлем Радзівіла Чорнага

04.05.2015 16:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мірскім замку пакажуць, як выглядалі баявыя шлемы на сённяшніх беларускіх землях у часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Выстава афіцыйна адкрываецца 5 мая і будзе доўжыцца па 30 верасня.

Ладзіць мерапрыемства замкавы комплекс "Мір" сумесна з творчай суполкай "Сталёвая спадчына".

"Рэканструяваны ўнікальны згублены шлем Мікалая Радзівіла Чорнага, які ўяўляе сабой шлем з жалеза, срэбра і золата. Там і чаканка, і траўленне, і каляровая эмаль – усё рабочае, хоць надзявай і ідзі ў бой",
- распавёў TUT.BY пра адзін з экспанатаў фундатар выставы Вячаслаў Прановіч.

Выстава прысвячаецца 500-годдзю з дня нараджэння Мікалая Радзівіла Чорнага.

Акрамя шлемаў, якіх на выставе будзе дваццаць два, гледачам абяцаюць паказаць два поўных даспеха і харугвы розных часоў.



На адкрыцці (аўторак, 5 мая) адбудзецца тэатралізаваная экскурсія. Чакаецца, што сярод іншых гасцей будуць сустракаць сын Мікалая Чорнага – Радзівіл Сіротка з жонкай Альжбэтай і іншыя асобы з нашай гісторыі.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мірскім замку пакажуць, як выглядалі баявыя шлемы на сённяшніх беларускіх землях ў часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Выстава адкрываецца 5 мая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика