"Мова TUT" у фінале сезона пра любоў-маркоў і з прэзентацыяй палесскіх спеваў. 21.by

"Мова TUT" у фінале сезона пра любоў-маркоў і з прэзентацыяй палесскіх спеваў

19.05.2015 10:30 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Клуб аматараў беларускай мовы "Мова TUT" ужо ў гэтуб сераду, 20 траўня, правядзе заключную ў гэтым сезоне сустрэчу, тэма якой - любоў-маркоў. Наведвальнікі пазнаёмяцца з творчым праектам Жаны Капуснікавай "Любоў-маркоў" і стануць сведкамі першай сталічнай прэзентацыі дыску аўтэнтычных палесскіх спеваў у выкананні Васіля Грыня і Юліі Літвінавай.

Запрашаем усіх ахвотных. Пачатак сустрэчы традыцыйна а 19-й у Галерэі TUT.BY (праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх), уваход вольны.

У арганізацыі сустрэчы дапамагае каманда праекта "Знайдзі сваіх".

Дзеткамі удзельнікаў сустрэчы будуць апекавацца выхавацелі сямейнага клуба Global Child


Міжнародны дзіцячы адукацыйны Клуб Global Child прапануе якасную і сучасную адукацыю. Праграмы Клуба адаптаваныя да патрэбаў 21-га стагоддзя і дазваляюць правільна сфарміраваць асобу дзіцяці. Сучасныя матэрыялы і крыніцы інфармацыі, пільна адабраны калектыў выкладчыкаў, а таксама методыкі, распрацаваныя на падставе лепшых сусветных праграм адукацыі.

У летніх планах Клуба - штомесячные сустрэчы і супольны прагляд стужак, перакладзеных на беларускую. Падрабязнасці будуць пазней. Запрашаем!
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Клуб аматараў беларускай мовы "Мова TUT" ужо ў гэтуб сераду, 20 траўня, правядзе заключную ў гэтым сезоне сустрэчу, тэма якой - любоў-маркоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика