Гульні, танцы, спевы і ўсмешкі, альбо Як клуб "Мова TUT" сезон завяршыў
25.05.2015 17:24
—
Новости Общества
|
Клуб аматараў беларускай мовы "Мова TUT" у сераду, 20 мая завяршыў свой першы сезон. Больш за сотню людзей сабраліся, каб пагаварыць пра "Любоў-маркоў" (і не толькі пачуцці, але і пра выставу мастачкі Жанны Капуснікавай з такой жа назвай). У фінале адбылася і прэзентацыя дыска традыцыйных палесскіх спеваў "Дарожанька" у выкананні Васіля Грыня і Юліі Літвінавай.
Наша фотасправаздача для тых, хто не змог трапіць, але мае цікаўнасць да таго, як усё прайшло. Найлепшае тлумачэнне не заўжды знаёмых словаў - іх увасабленне і дэманстрацыя. Вершы пра каханне прачытала і паэтка Аліна Агрэніч. І пакуль дарослыя займалітся сваімі справамі, дзеткамі ўдзельнікаў клуба "Мова TUT" апекаваліся выхавацелі сямейнага клуба Global Child. Мастацтвазнаўца Таццяна Бембель распавядае пра творчасць мастачкі Жаны Капуснікавай і дэманструе ейныя яркія і жыццясцвярджальныя карціны. Васіль Грынь і Юлія Літвінава спяваюць традыцыйныя беларускія песні з Палесся. Збіраць матэрыял для кружэлкі аматары пачалі яшчэ ў 2006-м годзе, а дыск з'явіўся толькі некалькі тыдняў таму. У яго напаўненні паўдзельнічалі многія палешукі, некаторыя з носьбітак песняў і традыцыі нават не знаёмыя з сучаснымі тэхналогіямі, а за час працы над складанкай некаторыя з бабуляў адышлі ў лепшы свет. Пра ўсё гэта распавядае энтузіяст і аматар беларушчыны Васіль Грынь. Клуб "Мова TUT" дзякуе ўсім, хто спрычыніўся да яго працы ў першым сезоне існавання. Рэгулярныя сустрэчы адновяцца ў верасні, пра што будзе зробленая дадатковая абвестка. Раз на месяц улетку плануюцца супольныя кінапрагляды для ўсіх ахвотных. Сачыце за анонсамі. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па адрасе mova@tutby.com.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наша фотасправаздача для тых, хто не змог трапіць, але мае цікаўнасць да таго, як усё прайшло.
|
|