Таварыства беларускай мовы збіраецца стварыць кітайска-беларускі размоўнік. 21.by

Таварыства беларускай мовы збіраецца стварыць кітайска-беларускі размоўнік

29.05.2015 10:18 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фото: svaboda.org
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны мае намер зрабіць кітайска-беларускі размоўнік. Пра гэта на VI Міжнародным кангрэсе беларусістаў паведаміў старшыня ТБМ Алег Трусаў. 

"У апошнія гады мы выдалі англа-беларускі і шведска-беларускі размоўнікі, працуем над стварэннем французска-беларускага, а таксама хочам зрабіць фінска-беларускі размоўнік", – адзначыў ён.

Трусаў падкрэсліў, что ўлічваючы асаблівыя адносіны Беларусі з Кітаем, было б добра зрабіць і кітайска-беларускі размоўнік. "Мы рэгулярна праводзім міжнародныя канферэнцыі, у якіх актыўны ўдзел бяруць і сябры Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Зараз рыхтуюцца да друку матэрыялы нашай канферэнцыі "Моўныя правы і іх абарона", што адбылася ў сакавіку гэтага года".

У мінулым годзе пад кіраўніцтвам ТБМ выйшлі пробныя тэсты па 6 узроўнях для ацэнкі ведаў беларускай мовы як замежнай. "Нас вельмі цешыць той факт, што ў межах працы кангрэса адбудзецца абмеркаванне гэтай працы", – падкрэсліў старшыня Таварыства.

Алег Трусаў адзначыў, што зараз фармуецца гарадская беларуская нацыя, у якой беларуская мова становіцца прэстыжнай, найперш сярод моладзі. Пра гэта сведчаць шматлікія моўныя курсы, два варыянты Вікіпедыі (на наркамаўцы і тарашкевіцы), актыўная дзейнасць беларускіх пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў, а таксама гісторыкаў і краязнаўцаў. "Пасля сумнавядомых падзей ва Украіне кансалідацыя беларускай нацыі на глебе нацыянальнай гісторыі, мовы і культуры паскорылася".

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў мінулым годзе адзначыла сваё 25-годдзе, на сённяшні дзень з'яўляецца заснавальнікам дзвюх беларускамоўных газет "Наша слова" і "Новы час" і двух часопісаў "Лідскі летапісец" і "Верасень". Таварыства таксама мае свой партал з беларускай і англійскай версіяй tbm-mova.by.

VI Міжнародны кангрэс беларусістаў праходзіць 27–29 мая ў Мінску. Гэта першае з мерапрыемстваў, прымеркаваных да 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, якое будзе адзначацца ў 2017 годзе.

Сярод удзельнікаў кангрэса – вучоныя і даследчыкі беларускай гісторыі, культуры, мовы з Аўстрыі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Канады, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і Японіі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"У апошнія гады мы выдалі англа-беларускі і шведска-беларускі размоўнікі, працуем над стварэннем французска-беларускага, а таксама хочам зрабіць фінска-беларускі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика