Бібліятэка, палац, дом культуры: што адрамантуюць у Шчучыне да Дня беларускага пісьменства
15.07.2015 17:40
—
Новости Общества
|
Шчучын стане сталіцай свята беларускага пісьменства 6 верасня. Горад старанна рыхтуецца да падзеі: дамы ў будаўнічых лясах, абмялелае возера, дзе праводзіцца рэканструкцыя набярэжнай, новыя будаўнічыя пляцоўкі – гэта тое, што ў жыхароў навідавоку. Кіпіць і закулісная работа па распрацоўцы культурнай праграмы, вынікі якой стануць бачнымі толькі ў дзень свята.
Пра тое, як ідзе падрыхтоўка да свята аб'ектаў культуры, і якімі праектамі здзівяць гасцей асветработнікі, мы папрасілі расказаць начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргея Касперчука. – Падкрэслю, што сёлета, як ніколі раней, у культурную галіну раёна зроблены Адна з галоўных задач, што стаіць перад намі, – аднаўленне работы цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Цёткі. Капітальна рамантуюць будынак спецыялісты "Лідабудпраекта", частку работ выконваюць нашы мясцовыя будаўнікі. Амаль 4 млрд рублёў будзе асвоена на гэтым аб'екце. Пасля прывядзення ў парадак будынка звонку і ўнутры, там будзе ўстаноўлена новая мэбля, стэлажы, абсталяванне. Толькі 200 млн рублёў выдзелена для набыцця камп'ютарнай тэхнікі і відэапраектара. На другім паверсе размесціцца канферэнц-зала. Абноўленая бібліятэка па праве стане адным з цэнтральных аб'ектаў, дзе пройдзе шэраг святочных мерапрыемстваў. Фасад будынка ўпрыгожыць мемарыяльная дошка з бронзы. Адкрыццё бібліятэкі будзе прыемнай падзеяй для шчучынцаў і гасцей горада, пройдзе яно прыгожа і ўрачыста напярэдадні ці ў дзень свята. Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з экспанатамі выставы "Якуб Колас. Дарогамі вайны" і "Клічу я вас на Перамогу", прысвечанымі 70-годдзю Вялікай Перамогі. У бібліятэцы адбудуцца сустрэчы з паэтамі і пісьменнікамі, як з ліку гасцей свята, так і з мясцовымі. Яшчэ адзін аб'ект, які будзе ў эпіцэнтры свята, – раённы Дом культуры. На яго рамонт выдзелены таксама вялікія сродкі – 4,5 млрд рублёў. Цяпер будаўнікі фарбуюць столь, кладуць паркет у танцзале на другім паверсе. У хуткім часе новы выгляд набудзе глядзельная зала, там будуць новая падлога, зручныя крэслы. У належны стан прывядуць і прылягаючую да будынка тэрыторыю. Акрамя таго, на рамонт і набыццё светлавога абсталявання для сцэны і глядзельнай залы, гукаўзмацняльнай апаратуры дадаткова выдзелена 2,5 млрд рублёў. Такія выдаткі абгрунтаваныя, бо гэта цэнтр культуры ў горадзе. У Дзень пісьменства ў раённым Доме культуры размясцяцца кніжныя выставы, у тым ліку рэдкіх і даўніх выданняў, пройдзе тэатральны ўікэнд, на які збяруцца артысты з Гродна і Мінска, будзе працаваць "салон Элізы Ажэшкі" і іншае. У бліжэйшы час горад набудзе святочны выгляд. Яго ўпрыгожаць маляўнічыя банэры, транспаранты, білборды з інфармацыяй аб маючым адбыцца свяце. Адметна, што падчас свята будуць дзейнічаць некалькі пляцовак. Адкрыццё свята адбудзецца на галоўнай – каля РДК. На пляцоўцы каля Тут жа будуць выступаць пісьменнікі і паэты, якія прыедуць на свята. А гасцей з іх ліку чакаецца багата: прыбудуць дэлегацыі ад Саюза пісьменнікаў Беларусі, Гродзенскага аддзялення СПБ, з іншых абласцей. Трэба адзначыць, што спецыяльна да свята пісьменства выдавецтва "Мастацкая літаратура" рыхтуе ілюстраваныя выданні – "Шчучыншчына літаратурная" і "Шчучыншчына. Карані і крона", куды ўвойдуць творы пісьменнікаў і паэтаў Шчучыншчыны, у тым ліку і маладых. Таксама плануецца рэпрынтнае выданне кніжкі Цёткі, якая захоўваецца ў музеі паэткі ў Астрынскай СШ. Канешне ж, на асноўных пляцоўках свята будуць выступаць творчыя калектывы з раёна і з усёй вобласці. Хочацца падкрэсліць, што такія нашы вядомыя калектывы, як хор ветэранаў працы, народны ансамбль "Сябрына" Жалудоцкага ГДК, узорны фальклорны калектыў "Скарбоначка" Дэмбраўскага СДФ і НТ будуць выступаць у новых сцэнічных касцюмах, на набыццё якіх выдзелена 350 млн рублёў. Артысты вельмі ўдзячныя за гэта раённаму выканаўчаму камітэту і асабіста кіраўніку раёна Сяргею Васільевічу Ложачніку, з боку якога яны заўсёды адчуваюць зацікаўленасць, падтрымку свежых ідэй і дапамогу ў іх рэалізацыі. Такім чынам, 6 верасня наш горад стане своеасаблівай культурнай арэнай. Праграма Дня пісьменства вельмі насычаная, свята абяцае быць яркім, цікавым. Мяркую, шчучынцам і гасцям горада яно спадабаецца і надоўга запомніцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шчучын стане сталіцай свята беларускага пісьменства 6 верасня. Горад старанна рыхтуецца да падзеі: дамы ў будаўнічых лясах, на возеры рэканструіруюць набярэжную.
|
|