У Гродне каля сінагогі пачалі будаваць рытуальную мікву. 21.by

У Гродне каля сінагогі пачалі будаваць рытуальную мікву

11.08.2015 11:28 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каля Вялікай Харальнай Сінагогі пачалі будаваць мікву — водны рэзервуар для ачышчэння ад рытуальнага бруду, расказаў «Твайму стылю» старшыня габрэйскай абшчыны Гродна Барыс Квяткоўскі. Падчас будаўнічых прац было знойдзена некалькі дзясяткаў археалагічных артэфактаў розных стагоддзяў.


У Торы падаюцца некалькі сітуацый, калі чалавек «апаганьваецца» і яму патрэбна змыць з сябе «бруд»: гэта дотык да мерцвяка, дотык да таго, хто датыкаўся да мерцвяка, знаходжанне пад адным дахам з мерцвяком, дотык да мёртвых жывёл, семявывяржэнне, вылучэнне менструальнай крыві ў жанчын, захворванне праказай ці ганарэяй. Але ў сучаснасці міква набыла выключна рытуальны характар, бо імкліва змянілася сітуацыя з асабістай гігіенай.

Датычна міквы, што будуецца за гродзенскай сінагогай, дык яна ў першую чаргу прызначана для жанчын і звязанай з гэтай традыцыяй.

Цікава, што падчас распачатых будаўнічых прац было знойдзена некалькі дзясяткаў археалагічных артэфактаў розных стагоддзяў. У асноўным гэта кавалкі керамікі, элементы дахоўкі, цэгла-пальчатка.




Гродзенскія археолагі часова прыпынілі будаўнічыя працы, але паўнавартасныя даследванні наўрад ці будуць праводзіцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля Вялікай Харальнай Сінагогі пачалі будаваць мікву - водны рэзервуар для ачышчэння ад рытуальнага бруду. Падчас прац знайшлі некалькі дзясяткаў археалагічных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика