У вёсцы Росіца на Верхнедвіншчыне ўпершыню прайшло свята кветак
13.10.2015 09:28
—
Новости Общества
|
Вёска Росіца ў Верхнедзвінскім раёне ў чарговы раз прымала пілігрымаў - тут упершыню прайшло свята кветак і ўраджаю, Усе, хто прыязджае ў Росіцу, адзначаюць яе непаўторнае хараство, створанае руплівай працай пробашча мясцовай парафіі айца Чэслава Курэчкі. З ранняй вясны да позняй восені тут цвіце вялікая колькасць кветак. Святар штогод садзіць больш за паўтары тысячы раслін — па колькасці загінулых у лютым 1943 года. Асаблівы гонар святара — паўднёвая Свята пачалося з малітвы. Яе ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Іерарха прывіталі прадстаўніцы мясцовай улады, яны ўручылі яму кветкі і каравай, спечаны са збожжа новага ўраджаю. Звяртаючыся да вернікаў, біскуп адзначыў: «Праз прыгажосць Бог хоча дастукацца да нашых сэрцаў. Сапраўдная прыгажосць ёсць там, дзе ёсць Бог. Тады яна нясе карысць чалавеку». І дадаў, што прыкладам гэтага з’яўляецца Росіца і праца яе святара. Пасля імшы адбылася імпрэза пад назвай «І кветкі славяць Пана», падчас якой мясцовая жыхарка распавяла пра сімволіку раслін, пасаджаных у Росіцы, і правяла віктарыну. Свята завяршылася супольным абедам каля вогнішча: айцец Чэслаў Курэчка частаваў вернікаў росіцкай бульбай і поліўкай з баравікамі. Чытайце таксама: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свята завяршылася супольным абедам каля вогнішча: мясцовы святар частаваў вернікаў росіцкай бульбай і поліўкай з баравікамі. |
|