"Мова TUT" адсвяткуе народзіны з "Фрашкамі ды пляшкамі" Севярына Квяткоўскага і дуэтам Naka Piano
12.11.2015 14:08
—
Новости Общества
|
Клуб аматараў беларускамоўнай камунікацыі «Мова TUT» 17 лістапада адзначыць свой першы дзень народзінаў. Запрашаем на свята ўсіх, хто быў з намі гэты год, а таксама ўсіх ахвочых далучыцца. Ствараць святочны настрой будзем разам з літаратарам і журналістам Севярынам Квяткоўскім і дуэтам
Севярын Квяткоўскі прэзентуе сваю кніжку жыццёвых баек «Фрашкі ды пляшкі», героі якой жывуць вакол нас. Госць клуба працягвае калекцыянаваць забаўныя гісторыі з жыцця, таму прыходзьце і распавядайце разам з намі. Музычную частку вечарыны забяспечыць добра знаёмы наведнікам Клуба дуэт Насты Шпакоўскай і Іріны Кліменка Naka Piano. Пад час вечарыны пройдзе конкурс віншавальных чатырохрадкоўяў з сувенірамі ад TUT.BY. І як кожны прыстойны дзень народзінаў, так і народзіны Клуба «Мова TUT» не абыйдуцца без торта і гарбаты. Запрашаем усіх на нашае свята ў аўторак, 17 лістапада, а 19-й гадзіне ў Галерэю TUT.BY (ст.м. Міхалова, праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Уваход вольны, кавалак торта бясплатны! Прыходзьце з дзеткамі! Нашыя партнёры — сямейны клуб Першая сустрэча Клуба «Мова TUT» Дзякуючы партнёрам «Мовы TUT» — камандзе
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ствараць святочны настрой будзем разам з літаратарам і журналістам Севярынам Квяткоўскім і дуэтам Naka Piano.
|
|