Купілі кароўнік, а ракетную шахту - не жадаюць. Чым цiкавяцца на аўкцыёнах па продажы нерухомасці
18.11.2015 11:08
—
Новости Общества
|
Нядаўна ў Аршанскім раёне на аўкцыёне ўпершыню І школу можна набыцьФактычна для пражывання можна набыць любы аб’ект, які не эксплуатуецца. — Жыллё дазволілі купляць на аўкцыёнах яшчэ 5 гадоў таму. У лістападзе 2 010 года выйшла адпаведная пастанова Савета міністраў (№ 1695). Аднапавярховы дом у Аршанскім раёне знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Копысь. Пабудаваны яшчэ да рэвалюцыі, а дакладна — у 1912-м. Не помнік архітэктуры. Раней дом з прыбудовай, дзвюма гаспадарчымі пабудовамі, склепам на двары і прыбіральняй знаходзіўся на балансе медустановы. Але раённай цэнтральнай паліклініцы не было, мякка кажучы, карысці ад гэтага. Жыллё выставілі на таргі. Будучы ўладальнік, па ўмовах аўкцыёну, атрымліваў права на арэнду на 20 гадоў зямлі плошчай больш за 0,24 гектара. Думаю, такая перспектыва і стала вырашальнай для таго, каго зацікавіў лот. Недалёка — Дняпро, пасёлак сучасны, з усімі выгодамі… Паколькі на пакупку прэтэндаваў адзін удзельнік, торгу не было. І па правілах аўкцыёну нерухомасць прададзена па пачатковай цане плюс 5%. На «выхадзе» атрымалася крыху больш за 23,5 мільёна рублёў, — расказвае намеснік начальніка ўпраўлення па распараджэнні дзяржаўнай уласнасцю фонду «Віцебскаблмаёмасць» Вольга Юшкоўская. У наш час можна і школу пад жыллё набыць. Узнікае пытанне: каму можа спатрэбіцца такая гіганцкая «кватэра»? — Калі ў вашай сям'і дастаткова грошай, можаце набыць школу пад дом ці дачу. І жыць, напрыклад, на маляўнічым беразе Браслаўскага возера. Праўда, сёння ў нас няма адпаведнай прапановы… Калі школа, клуб, летнік закрыліся, значыць яны не працавалі на эканоміку. Дык чаму не дапамагчы нерухомасці «рухацца»? Для інвестараў, запэўнілі ў фондзе, у нашай краіне вельмі прывабныя ўмовы. У прыватнасці, калі будынак не знайшоў пакупніка, аўкцыённая цана зніжаецца на 20%. Потым — на 50% і 80%. А пасля гэтага яго можна купіць за 1 базавую велічыню. — Дазваляецца і арандаваць аб’ект: стаўкі арэнднай платы вельмі прывабныя, асабліва для вытворчай дзейнасці ў аграгарадках, вёсках. Зразумела, што вытворчасць або аказанне паслуг — гэта новыя працоўныя месцы. Больш за 230 тысяч квадратных метраў на Віцебшчыне прапанавалі дзелавым людзям для гэтых мэт, — тлумачыць дырэктар фонду «Віцебскаблмаёмасць» Міхаіл Паўлючкоў. Руйнуе, каб зарабляцьБывае, едзеш у камандзіроўку і праз вокны аўтобуса бачыш былыя фермы, цялятнікі. З года ў год стаяць яны без гаспадароў… Аднак у верасні на аўкцыёне фонд прадаў будынак былога кароўніка ў Полацкім раёне. Яго плошча — 888 квадратных метраў. Два ўдзельнікі змагаліся за права выкупіць аб’ект. У выніку цана вырасла ў чатыры разы і склала 875 мільёнаў рублёў. Новы гаспадар плануе арганізаваць тут вытворчую базу. — Цікавы вопыт ва Ушацкім раёне. Дзелавы чалавек у якасці аплаты за знос забірае будаўнічы матэрыял. Выкарыстоўвае яго зноў, перапрацоўвае. І яму выгадна, і мясцовай уладзе, — распавядае намеснік дырэктара фонду «Віцебскаблмаёмасць» Віктар Зайцаў. Але часам і пасля продажу аб’ект гадамі не выкарыстоўваецца. — Напрыклад, замежны інвестар, які купіў нерухомасць, памёр. Доўгі час ніякіх рамонтных работ не праводзілася, бізнес-праект аказаўся пад пагрозай зрыву. Прыйшлося праз пасольства выходзіць на блізкіх памерлага. Ці вось, напрыклад, мінская фірма, якая займаецца арганізацыяй ігральнага бізнесу, купіла будынак на трасе. Недалёка - памежны пераход. Планавалі там для транзітных пасажыраў арганізаваць кавярню з забаўляльным цэнтрам. Мы туды падчас маніторынгу прыехалі. А там - ні вокнаў ні дзвярэй. Ужо дах развальваецца. У такіх выпадках бярэцца высокая плата за невыкарыстанне маёмасці. Яе наогул можна страціць, — працягвае Віктар Зайцаў. Вам не патрэбна ракетная шахта?Госці Віцебска звяртаюць увагу на Туманнай пакуль застаецца — Кінатэатр, думаю, з часам знойдзе свайго гаспадара. А вось сапраўдны «галаўны боль» — былыя ваенныя гарадкі. Так, нямала аб'ектаў на іх тэрыторыі ўжо працуюць на эканоміку. Нядаўна, у прыватнасці, прадалі былую метэастанцыю — калісьці сакрэтную ваенную «кропку». А вось каму патрэбны чатыры ракетныя шахты ў Паставах? Іх глыбіня 50 метраў, дыяметр — 25. Парушыць нельга, як і засыпаць. Усяго ваенныя перадалі 64 ваенныя гарадкі, дзе знаходзіцца каля 2 тысяч аб’ектаў, — зноў уступае ў размову Міхаіл Паўлючкоў. Дарэчы, у Прыбалтыцы збудаванні на тэрыторыі былых ваенных гарадкоў выкупляюць энтузіясты — для арганізацыі турыстычных паслуг. Таму калі знойдзецца ініцыятыўны дзелавы чалавек з фантазіяй, усё магчыма. І ніякі крызіс не паўплывае на жаданне зарабляць на эфектыўным выкарыстанні маёмасці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Калі ў вашай сям'і дастаткова грошай, можаце набыць школу пад дом ці дачу", - запэўніваюць спецыялісты. |
|