Дом пастара пачатку XX стагоддзя ў Гродне у крытычным стане
18.11.2015 11:20
—
Новости Общества
|
Прыгожы балкон старога Дома пастара, пабудаванага ў пачатку XX стагоддзя, знаходзіцца ў крытычным стане. Занепакоеныя гарадзенцы звярнуліся ў рэдакцыю « На працягу некалькіх дзён людзі, у тым ліку супрацоўнікі ЖЭСа, прыходзяць і вывучаюць старую пабудову. Занепакоены i пастар Лютэранскай кірхі Уладзімір Татарнікаў, які кожны дзень кантралюе сітуацыю. — На вялікі жаль, да нашых дзён захаваліся не ўсе помнікі гісторыі. Сёння мы мусім захоўваць тое што маем для нашых нашчадкаў. Калі казаць пра лютэранскую царкву ў Беларусі, то засталося вельмі мала будынкаў, якія б нагадвалі пра лютэран на гэтай замлi. У Гродне адзіны дзеючы храм. Застаўся яшчэ дом пастара і месца, дзе былі могілкі, зараз там размешчаны дзіцячы сад. Важна захаваць тое, што засталося. Таму мы занепакоеныя тым, што адбываецца з балконам дома пастара, — распавёў Уладзімір Татарнікаў. Будаўнікі, якія працуюць у доме пастара, запэўнілі, што балкон застанецца на месцы, але яго трэба будзе рэканструяваць: — Агароджа балкона не адпавядае сучасным нормам, яна ніжэй, чым патрэбна. У савецкі час, калі рабілі рамонт, залілі сцяжку без усякай гідраізаляцыі. У лепшым выпадку балкон прастаіць яшчэ гадоў пяць. Мы зробім ўсё магчымае, каб яго выратаваць. У першую чаргу плануецца зняць сцяжку. Сама канструкцыя ўжо праржавела і прагніла, таму трэба правесці экспертызу на прыдатнасць.
Валерый, старэйшы брат Аляксандра, запэўніваў яго, што ў доме ёсць нейкая таямніца, у ім нешта схавана. У 1970-я гады ў Гродна наведалася ўнучка пастара Плямша, якая жыла ў Англіі: яна папрасіла Аляксандра паказаць ёй дом і сад. Але, паглядзеўшы і нічога не знайшоўшы, жанчына з’ехала. Сёння першы паверх дома жылы, другі пустуе — там ідзе рамонт. Менавіта будаўнікі, якія там працуюць, расказалі пра крытычны стан балкона. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу некалькіх дзён людзі, у тым ліку супрацоўнікі ЖЭСа, прыходзяць і вывучаюць старую пабудову - там патрабуе рэстаўрацыi балкон. |
|