Ад Альгерда да Юр'евай горкі. Гарадскія феномены Віцебска сабралі ў "алфавіт"
02.12.2015 14:56
—
Новости Общества
|
У горадзе на Дзвіне стварылі каталог мясцовых феноменаў - « «Мы завяршылі асноўную частку праекта «Віцебскі алфавіт». Увосень гараджане даслалі нам амаль 250 гарадскіх феноменаў (помнікаў, аб'ектаў тапанімікі, імён знакамітых землякоў, важных падзей з гісторыі і г.д.) у парадку па літарах беларускага алфавіта. Прапановы мелі вельмі розны характар, часам на мяжы фарса. Найбольш вартыя з іх адабрала журы. У яго склад увайшлі вядомыя віцебскія гісторыкі, краяўзнаўцы, мастакі - Мікалай Півавар, Людміла Хмяльніцкая, Вольга Давідоўская, Святлана Баранкоўская, Дзяніс Юрчак і іншыя. У выніковы каталог трапілі самыя моцныя вобразы, якія даслала найбольшая колькасць жыхароў і станоўча ацаніла журы. Часцей за ўсё выбар першых і другіх супадаў. Сярод адназначных фаварытаў - князь Альгерд, Васіль Быкаў, Віцьба, Дзвіна, віцебскія замкі, IFMC, тэатр «Лялька», Юдэль Пэн, ратуша, трамвай, УНОВІС, Марк Шагал", — распавёў TUT.BY адзін з арганізатараў праекта Раман Воранаў. Поўны спіс феноменаў з тлумачэннямі ад спецыялістаў можна убачыць у электронным зборніку па гэтай Арганізатары спадзяюцца, што з цягам часу атрымаецца зрабіць папяровы варыянт каталога. Яго можна было б выкарыстоўваць у тырыстычнай сферы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожнай з 32-х літар беларускай азбукі адпавядае пэўная гарадская адметнасць.
|
|