Банкіры, праграмісты і айцішнікі пад зоркай калядоўшчыкаў TUT.BY. 21.by

Банкіры, праграмісты і айцішнікі пад зоркай калядоўшчыкаў TUT.BY

14.01.2016 15:32 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калядны час працягваецца, а TUT.BY, захоўваючы традыцыю, пайшоў калядаваць. На чале працэсіі, як і тры папярэднія гады, заснавальнік партала Юры Зісер. Сёлета было вырашана «абнавіць» танцамі Казы і Мядзведзя новыя офісы «Белгазпрамбанка», ЕРАМ і Samsung, а таксама ўзбадзёрыць інкубатар стартапаў у Парку высокіх тэхналогій.

Як на руках бораецца з мядзведзем старшыня «Белгазпрамбанка» Віктар Бабарыка, што нясуць айцішнікі Казе для ажыўлення і як яе аж падкідваюць у танцах, — глядзіце ў нашым відэа.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Беларускі партал TUT.BY дзячыць ГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства», гурту «Мярэжа» і асабіста Насце Шпілеўскай, Юліі Пракоф’евай, Юліі Літвінавай, Святлане Чакушка і выканаўцы ролі Казы Аляксандры Духноўскай, а таксама нашым партнёрам, якія сустракалі каляду і ўдзельнічалі ў працэсе. Добрага новага года!




У офісе Samsung калядзе спачатку здзівіліся…


… а пасля да яе далучыліся.


Каза і Мішка — два калядныя персанажы, якім цяжэй за ўсё: ў масках, праз якія не надта добра відно, у надзвычай цёплых кажухах ім трэба скакаць, падаць на падлогу і падымацца, танчыць і абыходзіць гледачоў, якія хочуць дакрануцца да поўсці Казы, каб быць цэлы год багатым.




На вуліцы Казе найлепей, хоць і бракуе марознага надвор’я, адпаведнага кажуху.


Юры Зісер упершыню ў студзені 2013-га года апрануў вышыванку, узяў у рукі Зорку і ўзначаліў калядную працэсію. Такім чынам было вырашана віншаваць і асабліва адзначаць партнёраў, блізкіх па духу, ці тых, хто быў у мінулым годзе драйверам у сваёй сферы.


Спачатку згадзіўся ўзяць удзел у калядаванні, а пасля палюбіў гэтую справу і атрымлівае задавальненне ад сваёй ролі Дзеда.




Глядзіце калядныя справаздачы за мінулыя гады:

Как TUT.BY колядовал: это не сюрприз, это — шок!

Каляды з TUT.BY: усцешаны Барадулін, уражаныя вайскоўцы, танцы ў velcom і групавое фота ў Viber

Добрая традыцыя TUT.BY: дзіва для рэкламшчыкаў, калядоўшчыкі ў танку ды паўсюдныя танцы

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як на руках бораецца з мядзведзем старшыня "Белгазпрамбанку" Віктар Бабарыка, што нясуць айцішнікі казе для ажыўлення і як яе аж падкідваюць у танцах, - глядзіце ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика