Экскурсія па Менску 1929 года: Вакзал - Пляц Волі
18.01.2016 08:10
—
Новости Общества
|
TUT.BY запрашае сваіх чытачоў у віртуальнае падарожжа па мінскіх вуліцах амаль 90-гадовай даўніны і прапануе параўнаць, наколькі змянілася сталіца за гэты час.
![]() Супроць вакзалу на невялікім плацу стаіць помнік афярам расстрэлу дэмонстрацыі губарнатарам Курловым у 1905 годзе. ![]() Ад Вакзалу па Ленінградскай вуліцы экскурсант пападае на Земляробчы завулак (цяпер не існуе. — У.С.) да будынку пэдфаку Дзяржаўнага Унівэрсытэту, адчыненага ў 1921 годзе. Апрача гэтага корпусу пэдфаку, тутака будуецца шэраг будынкау так званага унівэрсытэцкага гарадка. У Унівэрсытэце заслугоўваіоць агляду вучэбны, зоолёгічны, ботанічны і іншыя музэі, а таксама цяпліца ботанічнага саду. ![]() Недалёка ад будынку Універсытэту, на супроцьлеглым баку Савецкай вул. (цяпер праспект Незалежнасці. — У.С.) падымае ў гору вежы чырвоны касьцёл, з вышкі якога можна аглядаць увесь Менск і яго ваколіцы. ![]() На другім павароце ад касьцёлу, па вул. Валадарскага, знаходзіцца будынак былой хоральнай сынагогі - зараз адзін з найвялікшых кіно ў СССР «Культура». ![]() Дальш насупроць — будынак Менскага ДОПР, былая турма, на варотах якой у 1906 годзе быў павешаны Пуліхаў за замах на губарнатара Курлова. Тутака-ж у старой турме адбывалі кару за рэволюцыйнаю чыннасьць Карусь Катанец, адзін з першых беларускіх пісьменьнікаў, Якуб Колас, зараз народны поэта і іншыя беларускія дзеячы. Трэба адзначыць, што гэты будынак прыватнай пабудовы канца ХVІІІ стагодзьдзя, вядомы пад назвай пішчалаўскага замку, вельмі жыва нагадвае сабою формы беларускага замкавага будаўніцтва ХVІ веку. ![]() Прайшоўшы па Інтэрнацыянальнай вул. квартал і зьвярнуўшы направа па вул. Урыцкага (цяпер вул. Гарадскі Вал. — У.С.), экскурсант пападае ў Музэй Рэволюцыі, заснаваны ў 1926 годзе. У ім даволі поўна паказана гісторыя рэволюцыйнага руху ў Расіі і Кастрычнікаўская рэволюцыя. Асабліва цікавым зьяўляецца беларускі аддзел са сваімі шматлічнымі колекцыямі карцін, фотоздымкаў, друкаваных матар’ялау і д.т.п. ![]() Вышаўшы з музею на Інтэрнацыянальную вул., экскурсант можа аглядзець падвор’е і будынкі былога старога жаночага кляштару на рагу Комсамольскай вул. ![]() 3 Інтэрнацыянальнай па Рэспубліканскай вул. (цяпер вул. Гарадскі Вал. — У.С.) экскурсант пападае на Рэволюцыйную, дзе можна атрымаць надзвычайна шмат ад азнаямленьня з Беларускай Акадэміяй Навук у будынках пад № 21. Академія навук вырасла ў 1928 годзе з Інстытуту Беларускае Культуры, які ў сваю чаргу організаваны ў 1922 г. з Навукова-тэрмінолёгічнай камісіі, утворанай у 1921 годзе. У ей заслугоўваюць агляду зборы рукапісаў катэдры літаратуры, слоўнікавыя колекцыі каміісі па укладаньні слоўніка беларускай мовы, фольклёрныя колекцыі - у фольклёрнай камісіі, зарысоўкі народнага орнамэнту — у катэдры этнографіі і інш. у аддзеле гуманітарных навук і гэрбар, картаграфічныя колекцыі, географічная картотэка, геоботанічныя, глебазнаўчыя і д.т.п. колекцыі адпаведных катэдраў і інстытутаў, аддзелаў прыродазнаўчых і гаспадарчых навук Акадэміі, а таксама сваеасаблівая чыннасьць яўрэйскага і польскага сэктароў Акадэміі і Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры ёй. ![]() З Акадэміі Навук па Рэволюцыйнай вул. экскурсант выходзіць на Высокі горад, зараз Пляц Волі, што зьяўляецца асяродкам центральных урадовых устаноў. Тутака, па абодвых бакох сьцісьненага катадральнага касьцёлу, у значна зьмененых пазьнейшымі перабудовамі будынках тае-ж пары зьмяшчаецца Цэнтральны Выканаўчы Камітэт і Савет Народных Камісараў у левым і Вышэйшы Савет Народнай Гаспадаркі ў правым будынку. Вежа апошняга падкрэсьлівае сваеасаблівы ансамбль гэтых езуіцкіх будоў першае паловы XVII стагодзьдзя. ![]() Далей направа — Народныя камісарыяты асьветы, аховы здароўя і Ўнутраных спраў. ![]() На другім баку пляцу — вялізны будынак Акрвыканкому і Гарсавету, і побач — сквэр з помнікам Гіршу Лекерту, які рабіў замах на віленскага генэрал-губарнатара фон-Валя ў 1906 годзе. ![]() У глыбі пляцу паміж апошнімі - звычайны Катадральны сабор, перад якім Пуліхаў і Ізмайловіч рабілі замах на менскага губарнатара Курлова. ![]() Налева, за скверам — вялізны будынак Усебеларускага савету профасіянальных саюзаў з вялікаю друкарняю Выдавецтва ў першым паверсе. ![]() А на рагу выцякаючы з Пляцу Волі Ленінскай вул. — самы вялікі ў Менску будынак готэлю «Эуропа». ![]() Наўскос ад ЦСПСБ, на пачатку вул. Энгельса, стаіць орыгінальны будынак былога Дамініканскага касьцёлу другой паловы ХVІІ веку. ![]() Да таго-ж часу належыць і вельмі вытрыманая група будынкаў былога Бэрнардынскага кляштару за Катэдральным саборам на пачатку вул. Бакуніна (цяпер вул. Кірыла і Мяфодзія. — У.С.). У былых касьцёлах на абодвых бакох вуліцы зьмяшчаюцца зборы Беларускага цэнтральнага архіву, дзе можна пазнаёміцца з цікавымі старасьвецкімі беларускімі докумэнтамі. ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
TUT.BY запрашае сваіх чытачоў у віртуальнае падарожжа па мінскіх вуліцах амаль 90-гадовай даўніны і прапануе параўнаць, наколькі змянілася сталіца за гэты час. |
|