Калі гаворка заходзіць аб пасляваенным аднаўленні Беларусі, часцей за ўсё ўспамінаюць Мінск, які ў канцы 1940-х, пачатку 1950-х гадоў стаў адной вялікай будаўнічай пляцоўкай. Савецкая ўлада рабіла са сталіцы Беларусі ўзорна-паказальны сацыялістычны горад з шырокімі праспектамі і пышнымі дамамі-палацамі. Але аднаўленчыя работы закранулі не толькі Мінск, з попелу адраджалася ўся Беларусь. У 1958 году Дзяржвыдатам БССР быў выдадзены альбом «Савецкая Беларусь у фотаілюстрацыях», складальнікі якога адздымалі на плёнку мноства гарадоў Беларусі, каб наглядна паказаць поспехі сацыялістычнага будаўніцтва ў рэспубліцы. Выданне паказвала толькі парадны бок побыту грамадзян Савецкай Беларусі, таму без ідэалагічнага пафасу, уласцівага савецкай друку тых гадоў, на старонках кнігі не абышлося.
TUT.BY запрашае сваіх чытачоў азнаёміцца са здымкамі беларускіх гарадоў, зробленых у 1950-я гады.
Тытульная старонка выдання ўпрыгожана нацыянальным беларускім арнаментам з украпваннем савецкай сімволікі - ідэалагічна вывераная «вышыванка» з 1950-х
Пачынаецца выданне са здымкаў гарадоў Віцебскай вобласці. На фота ніжэй выяўлена панарама вуліцы Карла Маркса ў Полацку. У 2009 годзе вуліца была перайменавана ў праспект Францыска Скарыны. Справа ўдалечыні на здымку можна пабачыць былы касцёл Св. Стэфана з напаўразабранымі вежамі. Пабудаваны ў пачатку XVIII стагодзя пры езуіцкім калегіюме, касцёл некалькі стагодзяў з’яўляўся архітэктурнай дамінантай цэнтра Полацка. Вежы касцёла былі разабраныя ў 1936 годзе, пасля вайны будынак доўга стаяў закінутым і быў зруйнаваны ў 1964 годзе. Зараз на месцы касцёла стаіць шматпавярховы жылы дом.
Полацк. Перакрыжаванне вуліц Карла Маркса і Энгельса Орша. Праспект Тэкстыльшчыкаў. Вуліца, што ішла ад ільнокамбінату, атрымала статус праспекта і новую назву ў 1956 годзе. На праспекце размяшчаюцца як даваенныя так і пасляваенныя жылыя дамы Віцебск. Плошча Леніна. Ансамбль пасляваеннай забудовы плошчы выкананы архітэктарамі Віталём і Аляксандрай Данілавымі. Помнік правадару пралетарята перад будынкам філармоніі стаіць дагэтуль, а вось дэкаратыўныя абеліскі з дахаў дамоў-вежаў № 62 і № 67 па вул. Леніна да нашага часу не захаваліся Віцебск. Педагагічны інстытут. Савецкая навучальная ўстанова размяшчалася ў будынку былой мужчынскай гімназіі. У 1975 годзе пры пашырэнні Замкавай вуліцы будынак педінстытуту быў знесены Гомель. Праспект Леніна. У кадр трапіў даваенны дом-камуна, пабудаваны ў 1931 годзе паводле праекта знакамітага гомельскага архітэктара Станіслава Шабунеўскага. Сяміпавярховы дом на момант пабудовы з’яўляўся самым высокім жылым домам у БССР
Асаблівы націск складальнікі альбома рабілі на развіццё перыферыйных раёнаў БССР. Напрыклад, вось так апісаны ў кнізе адзін з гарадкоў Гомельскай вобласці: «Нароўля — былое закінутае мястэчка ў глыбі Палесся, цяпер добраўпарадкаваны ажыўлены гарадскі пасёлак».
Будынак нараўлянскага педагагічнага вучылішча і яго вучаніцы Мазыр. Жылы дом на Ленінскай вуліцы Рэчыца. Новы адміністрацыйны будынак у цэнтры Магілёў. Панарама Першамайскай вуліцы. На фота выяўленыя дамы, пабудаваныя яшчэ ў даваенны час, у канцы 1930-х гадоў, калі савецкім урадам планаваўся перанос сталіцы БССР з Мінска ў Магілёў Магілёў. Гасцініца «Днепр». Будынак быў узведзены ў 1940 годзе на месцы ўзарванага ў 1937 годзе праваслаўнага сабора Святога Іосіфа Жлобін. Новая сярэдняя школа Бабруйск. Клуб дрэваапрацоўчага камбіната Жылічы. Агранамічная школа. Навучальная ўстанова размяшчалася ў былым палаца-паркавым комплексе Булгакаў. З 2009 года ў палацы вядуцца рэстаўрацыйныя работы Барысаў. Праспект Рэвалюцыі. На фота трапілі жылыя дамы 1930-х гадоў, пабудаваныя паводле праектаў архітэктара Наталлі Макляцовай Слуцк. Дом культуры. Пабудва ДК была распачата яшчэ ў 1930-я гады але была перапынена вайной. Слуцкі дом культуры святочна адчынілі ў 1951 годзе Жодзіна. Рабочы пасёлак. Пасёлак пабудаваны пасля вайны побач з жодзінскім заводам дарожных машын, на базе якога ў 1958 годзе быў утвораны «БелАЗ» Стоўбцы. Плошча Бессмяротнасці. Здымак цікавы тым, што большасць будынкаў выяўленых на ім была пабудавана ў часы знаходжання Стоўбцаў у складзе Другой Рэчы Паспалітай (1921−1939). З савецкай архітэктуры 1950-х у кадры прысутнічае крама ў правай часцы здымка і помнік Сталіну ў левай Гродна. Новыя жылыя дамы недалёка ад Савецкай плошчы Гродна. Палац культуры тэкстыльшчыкаў. Будаўніцтва палацу завершана ў 1958 годзе Наваградак. Плошча Леніна Ліда. Новы жылы дом абутковай фабрыкі Брэст. Вуліца Леніна. На фота інтэрнат № 1 Брэстскага дзяржаўнага ўніверсітэту Кобрын. Цэнтральная плошча Баранавічы. Вуліца Савецкая. У будынку ў правай часцы здымка размяшчаўся аблвыканкам Баранавіцкай вобласці, ліквідаванай у 1954 годзе Маладзечна. Новы жылы раён каля пасёлка Гелянова. З 1944 да 1960 года горад Маладзечна таксама з’яўляўся абласным цэнтрам Вілейка. Гасцініца. На фота паказаны дарэвалюцыйны будынак, у якім раней знаходзілася казначэйства Смаргонь. Новы будынак сярэдняй школы Браслаў. Рэспубліканскі санаторый Маладзечанскай вобласці