"Віцебск TUT". Уладзімір Булаўскі: Закінуты дом можна талакой пераўтварыць у цэнтр ініцыятыў
21.03.2016 14:50
—
Новости Общества
|
Рубрыка «Віцебск TUT» — гэта бліц-інтэрв'ю з жыхарамі абласнога цэнтра. У іх гараджане дзеляцца сваімі думкамі пра жыццё і трохі распавядаюць пра сябе. Сёння мы гутарым з рэгіянальным каардынатарам грамадска-культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі», навуковым супрацоўнікам музея «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва» Уладзімірам Булаўскім. Дзякуючы ягоным ідэям і энергіі ў горадзе адбываецца шмат яркіх нефармальных канцэртаў, фестываляў, кірмашоў, выстаў і іншых імпрэз. — Вы карэнны жыхар Віцебска? — Так, магу лічыць сябе карэнным жыхаром, хаця мае продкі паходзяць з ваколіц Віцебска і Полацка. У Віцебску нарадзілася ўжо мая бабуля, падчас вызвалення ад немцаў у 1944 годзе як мінімум трое маіх сваякоў знаходзіліся ў горадзе. Тут выраслі і атрымалі адукацыю мае бацькі. — У чым «фішка» Віцебска, яго адрозненне ад іншых гарадоў? — Калі браць гісторыю горада, то, безумоўна, гэта ландшафт і традыцыі Калі казаць пра сучаснасць, то гэта крэатыў. Ва ўстановах горада — вялікая колькасць мастацкіх спецыяльнасцяў, і ёсць магчымасці для праяўлення творчасці: фестывалі, музеі, арт-пляцоўкі. У апошні час адметнасцю з’яўляецца і гатоўнасць дзяржаўных структураў да супрацы з грамадскімі ініцыятывамі. Прынамсі, у сферы культуры. — Чаго Віцебску і яго жыхарам не хапае? — Камунікацыі і стратэгіі. З-за гэтага гараджане не ведаюць пра надзённыя праблемы. Відавочны недахоп зносінаў паміж «гульцамі» на культурніцкім полі горада. На шматлікіх Было б выдатна, каб у структурах гарадской улады стварылі грамадскія рады. Гэта дало б добры штуршок да развіцця віцебскай культуры. Каб ведаць, што мы хочам змяніць, трэба ведаць, што ёсць зараз. І тут мы вяртаемся да слабой камунікацыі ўнутры горада: не ведаючы, што мы робім цяпер — ніколі не зразумеем, што мы жадаем зрабіць. Такое замкнёнае кола. Акрамя таго, у Віцебску няма веладарожак, нефармальнага гарадскога фестываля (напрыклад, у фармаце пікніка), бясплатных кропак Wi-Fi на вуліцах і парках, малых архітэктурных формаў (гэта маглі б быць макеты замкаў і зруйнаваных помнікаў архітэктуры на месцы іх існавання) і скульптур мясцовым выбітным дзеячам — князю Васільку, Льву Сапеге, Васілю Быкаву. І ў такім месцы, як Віцебск, павінен быць музей гісторыі горада. — Што ў горадзе трэба змяніць? І што, на ваш погляд, нескладана палепшыць без вялікіх фінансавых выдаткаў і папяровага бюракратызму? — Каторы год мы марым пра стварэнне цэнтра грамадскіх ініцыятываў, якія спрыяюць развіццю Віцебска. Калі б мясцовыя ўлады праявілі добрую волю і аддалі пад гэту патрэбу адзін з пустуючых (ці нават напаўзакінутых) будынкаў у невялікім аддаленні ад цэнтра — мы б талакой прывялі яго ў прыдатны стан. Узгадваю, як у 2012−2013 гадах мы з дапамогай неабыякавай моладзі стваралі арт-базу Vitebsk4me, якая месцілася ў паўпадвальным памяшканні на вуліцы Кастрычніцкай. За тры гады толькі праз гэтую пляцоўку прайшлі тысячы людзей, тут рэалізаваліся дзясяткі ініцыятываў. Пытанне актуальнае, як ніколі, бо ў сувязі з фінансавым крызісам шмат будынкаў у горадзе пустуе ці — Ваша любімае месца ў горадзе? І дзе, па-вашаму, жыве душа Віцебска? — Улюблёных месцаў шмат: узбярэжжа Дзвіны за тэатрам, дворыкі паміж вуліцамі Леніна і Калініна. А нядаўна вылучыў для сябе перакрыжаванне вуліц Леніна і Фрунзэ — самы цэнтр, дзе можна з кубкам кавы на лаўцы назіраць за насычаным жыццём горада. Душа Віцебска, як па мне, — у яго жыхарах. Бо горад — перш за ўсё людзі, якія нясуць гістарычную памяць і гатовы рабіць пазітыўныя перамены. — Ці ёсць у вас любімая гісторыя, легенда, верш пра Віцебск? — Як і кожны правінцыял, хачу, каб мой горад ува ўсім быў першым. Таму заўсёды ўзгадваю такі напаўгістарычны факт. Калі памёр вялікі князь Гедымін, пасля падзелу зонаў адказнасці паміж Альгердам і Кейстутам, двор Альгерда каля 10 год знаходзіўся ў Віцебску. І гэта фактычна рабіла з яго сталіцу Вялікага Княства Літоўскага. Што да верша, узгадваюцца радкі Марка Шагала: Отечество мое — в моей душе. Вы поняли? Вхожу в него без визы. Когда мне одиноко, — оно видит, Уложит спать, укутает как мать. Во мне растут зеленые сады, Нахохленные, скорбные заборы, И переулки тянутся кривые. Вот только нет домов, В них — мое детство, И как оно разрушилось до нитки. Где их жилье? В моей душе дырявой… — Ці былі выпадкі, калі вы з гонарам казалі або думалі: «Я з Віцебска»? — Заўсёды ганаруся сваім горадам і, як магу, спрыяю распаўсюду яго пазітыўнага вобразу. Былі выпадкі, калі месца паходжання сур’ёзна ўплывала на адносіны з людзьмі. Напрыклад, на першым курсе ўніверсітэта на лекцыі па археалогіі выкладчык спытаў: «Ці ёсць студэнты з Віцебска?». З гэтага пачалося маё сяброўства і супраца з вядомым даследчыкам віцебскай даўніны Леанідам Калядзінскім. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Можна толькі ўявіць, колькі карысці прынясе канцэнтрацыя крэатыўнай моладзі ў адным месцы", - лічыць герой бліц-інтэрв'ю.
|
|