Беларусь з’яўляецца апошняй краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, якая дагэтуль прымяняе смяротнае пакаранне ў дачыненні да сваіх грамадзянаў. У рэгіёне АБСЕ такіх краінаў дзве — Беларусь і Злучаныя Штаты Амерыкі.
У ЗША пытанне прымянення смяротнага пакарання рэгулюецца крымінальным заканадаўствам кожнага асобнага штата, таму адсутнічае адзіны палітычны курс па дадзенай праблеме. У Злучаных Штатах прававая культура наогул і культура пакарання ў прыватнасці запазычаныя з Вялікабрытаніі, дзе першапачаткова былі вельмі жорсткія законы. Аднак з моманту выканання апошняга смяротнага прысуду ў Велікабрытаніі мінула ўжо 50 гадоў, хоць быў доўгі і няпросты.
Беларусь з’яўляецца прэзідэнцкай рэспублікай, таму галоўным у пытанні вырашэння смяротнага пакарання ёсць палітычная воля кіраўніцтва краіны.
Існуе шматгадовы досвед краінаў свету, якія адмовіліся ад гэтага жорсткага віду пакарання. Ён сведчыць: смяротнае пакаранне неэфектыўнае што да папярэджання злачыннасці ці рызыкаў забойства невінаватых.
На сённяшні дзень 140 з 192 дзяржаваў свету адмянілі смяротнае пакаранне заканадаўча ці не прымяняюць яго на практыцы.
Уплывовыя міжнародныя арганізацыі, напрыклад ААН і АБСЕ, неаднаразова заклікалі ўрад нашай краіны адмовіцца ад практыкі выкарыстання смяротнага пакарання.
У новым выпуску праваабарончага відэапраекта “Кухня TV” прыняў удзел выканаўчы дырэктар Інфармацыйнага цэнтра па праблемах смяротнага пакарання Роберт Данхэм. У гутарцы з юрыстам, намеснікам старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцінам Стэфановічам ён распавёў пра падыход да асэнсавання тэмы смяротнага пакарання ў Злучаных Штатах.
Паводле Роберта Данхэма, ў ЗША відавочная тэндэнцыя да адмовы ад смяротнага пакарання. Большасць штатаў не прымяняюць смяротнае пакаранне цягам апошняга дзесяцігоддзя. Некаторыя з іх адмянілі смяротнае пакаранне ўвогуле; ў іншых губернатары прыпыняюць выкананне прысудаў альбо прысуды не прыводзяцца ў выкананне.
“Калі паглядзець на Злучаныя Штаты як на адну вялікую краіну, людзі думаюць: калі там існуе смяротнае пакаранне, значыць яно выкарыстоўваецца па ўсёй краіне. Насамрэч, 85% насельніцтва ЗША жывуць у акругах, дзе смяротнае пакаранне не прымяняецца. А больш за палову смяротных прысудаў прыходзяцца ўсяго на 2% усіх акругаў ЗША. Таму яго прымяненне вельмі вузкае. І выкарыстоўваецца яно ўсё радзей і радзей”, — сцвярджае Роберт Данхэм.
Беларускія праваабаронцы лічаць, што прававая дзяржава не можа забіваць ад свайго імя, бо смяротнае пакаранне супярэчыць прынцыпам гуманізму, маралі і агульначалавечым каштоўнасцям, прынцыпам усіх рэлігій, якія вызнаюцца ў Беларусі.
Ад 2009 году ў Беларусі актыўна дзейнічае кампанія , якая ставіць сваёй мэтай спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. Менавіта таму ўдзельнікі кампаніі паслядоўна выступаюць за справядлівае і абгрунтаванае пакаранне для злачынцаў, якое служыць мэтам правасуддзя і вартае грамадства, дзе права на жыццё з'яўляецца абсалютнай каштоўнасцю.
Беларускія праваабаронцы заклікаюць далучацца да , якую падпісалі такія вядомы асобы як лаўрэат Нобелеўскай прэміі Святлана Алексеевіч, айцец Аляксандр Надсан, культавы польскі рэжысёр Кшыштаф Зануссі, брытанскі драматург Том Стопард, спевакі Стынг і пераможца “Еўрабачання” Ларын, а таксама многія вядомыя беларускія дзеячы культуры.