Беларусь развітваецца з апошнім народным паэтам Нілам Гілевічам. 21.by

Беларусь развітваецца з апошнім народным паэтам Нілам Гілевічам

01.04.2016 10:56 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння Беларусь развітваецца з апошнім Народным паэтам Нілам Гілевічам. Ён пайшоў з жыцця на 85-м годзе. Развітацца з паэтам зможа кожны ахвотны з 11 да 13 гадзіны ў Свята-Петрапаўлаўскім саборы Мінска. Пасля памінальнага набажэнства ён будзе пахаваны на Кальварыйскіх могілках побач з жонкай. TUT.BY правядзе прамую трансляцыю з храма.


Фото с сайта lit-bel.org

Ніл Гілевіч нарадзіўся 30 верасня 1931 года ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Працаваў настаўнікам, выкладчыкам на кафедры беларускай літаратуры ў БДУ, быў літаратурным кансультантам газеты «Звязда», старшынём Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, дэпутатам Вярхоўнага савета XI і XII склікання, старшынём Камітэта па адукацыі, культтуры і захаванні гістарычнай спадчыны ў 1990−1995 гадах, старшынём Прэзідыюма Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Апроч звання Народнага паэта Ніл Сымонавіч быў заслужаным дзеячам навукі Беларускай ССР, Лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР імя Янкі Купалы, лаўрэатам міжнароднай прэміі імя Боцева, кандыдатам філалагічных навук, прафесарам.

TUT.BY смуткуе з ўсімі роднымі і блізкімі, а таксама ўсімі, для каго смерць Ніла Гілевіча — вялікая страта.

Глядзіце таксама:

Флэшмоб памяці народнага паэта. Чытаем Гілевіча разам

«Шмат каму дапамагаў, грамадны чалавек». Каким запомнили народного поэта Нила Гилевича

 

Больше видео вы найдете TUT и на нашем канале на YouTube. Подписывайтесь!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Развітацца з паэтам зможа кожны ахвотны з 11 да 13 гадзіны ў Свято-Петра-Паўлаўскім саборы Мінска.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика