Першая вясновая навальніца ператварыла вуліцы Гродна ў бурныя рэкі. 21.by

Першая вясновая навальніца ператварыла вуліцы Гродна ў бурныя рэкі

18.04.2016 12:18 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Залітая ўшчэнт Савецкая плошча і яе ваколіцы, затопленая кавярня Werden — такімі ўбачылі наступствы першай вясновай навальніцы ў Гродне карэспандэнты і чытачы гарадзенскага партала «Твой стыль».




Навальніца пачалася ў нядзелю, 17 красавіка, каля 17 гадзін.



Праз лічаныя хвіліны супрацоўнікі гастрабару Werden, што месціцца ў сутарэннях фабрыкі «Акцэнт», ужо прасілі сваіх кліентаў перайсці з адной залы, куды імкліва паступала вада з вуліцы, у другую.




Дапамагло ненадоўга — праз 10 хвілін усіх наведвальнікаў папрасілі пакінуць кавярню, бо вада працягвала прыбываць. Прыйшлося нават выклікаць МНС.





Тым часам людзі, якіх непагода заспела на вуліцы, скакалі праз бурныя патокі, спрабуючы схавацца ў крамах, кавярнях ды іншых публічных будынках, у брамах ці пад навесамі.






Фота: Руслан Кулевіч, Вітаўт Руднік / Твой Стыль 

 



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Патокі вады з нябёсаў і пад нагамі, маланкі, шквалісты вецер, град -- ўсё гэта перажылі гарадзенцы ў мінулую нядзелю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика