Каля Індуры з'явіўся лес імя Васіля Быкава, а таксама памятны знак у гонар пісьменніка
25.04.2016 19:00
—
Новости Общества
|
Маленькія дрэўцы ў гонар народнага пісьменніка Беларусі высадзілі на плошчы аднаго гектара пад час тыдня лесу на адной з дзялянак Зарубічскага леса, што каля Індуры. 23 красавіка супрацоўнікі лясгаса ўсталявалі каля лясной дарогі памятны знак у гонар Быкава. Ён нагадвае пяро — галоўны інструмент пісьменніцкай працы. Знак зрабіў з раздвойнага дрэва майстар леса з Індурскага лясніцтва Іосіф Сідаркевіч. Дрэва, падобнае на абрысы пяра, Іосіф даўно заўважыў на сваім участку. Калі абмяркоўвалі, якім зрабіць знак, адразу пра яго ўспомніў. На выраб знака майстар патраціў некалькі вольных вечароў. Прысвяціць частку лесу менавіта Васілю Быкаву прапанаваў Аляксей Гарохаў, кіраўнік лесагаспадарчага аддзела Гродзенскага лясгаса. — Класік пражыў ў Гродне каля 25 гадоў, чвэрць стагоддзя, стаў па-сутнасці гарадзенцам, — разважае Аляксей. Ён лічыць, што імя Васіля Быкава ўпісана ў гісторыю і памяць Гродна і таму вартае быць уганараваным на мапе Гарадзеншчыны. — У лесе, мы можам без лішняй бюракратыі пасадзіць дрэвы і назваць дзялянку яго імем. Аляксей расказаў, што ў Гродзенскім лясніцтве вырашылі зрабіць традыцыяй уганараванне знакавых для рэгіёну асобаў наноў пасаджанымі дзялянакамі лесу, паведамляе « — Тут жылі і Максім Багдановіч, і шмат яшчэ вартых павагі і памяці людзей, што пакінулі частку сябе ў нашым горадзе і ваколіцах. Галоўны ляснічы Гродзенскага лясгаса Вячэслаў Міськевіч падцвердзіў, што міністэрства лясной гаспадаркі дае лясгасам права даваць назвы часткам лесу: І загад ёсць, і пастанаўленне калегіі. Штогод рэкамендуюць 2−3 участкі рабіць «памятнымі», у гонар значных людзей ці падзеяў. Адным з нядаўніх прыкладаў ён ўзгадаў дзялянку і знак у гонар 600-годдзя Індуры. У наступным годзе Вячэслаў Міськевіч паабяцаў такім чынам уганараваць і аднаго з удзельнікаў гэтай дзеі - Анатоля Клімко, ляснічага Індурскага лясніцтва. Бо дынастыя ляснікоў Клімко і сам Анатоль даўно вартыя ўганаравання. Сам жа Анатоль Клімко кажа, што лепш пагаварыць пра лес, чым пра яго асобу. Ён распавёў, што для дзялянкі, прысвечанай пісьменніку, выбралі чатыры пароды дрэваў: — З краю высадзілі елкі, бо тут цень, а елка да недахопу святла больш устойлівая, далей ідуць ліпа, лістоўніца і бук еўрапейскі. Дрэвы выбіралі ўсім калектывам. А выбраць было з чаго — у лясніцтве працуе пітомнік-гадавальнік, дзе вырошчваецца больш за сотня парод. Анатоль Клімко ўдакладніў, што лесам гэты ўчастак называць пакуль рана: да сямі гадоў маладыя дрэўцы называюцца «ляснымі культурамі», у катэгорыю леса пераводзяцца толькі пасля. — Добра, — кажа ляснік, — што зараз пры дарозе стаіць адметны знак. Людзі будуць ведаць, што гэтыя дрэўцы пасаджаны ў гонар Васіля Быкава. А дрэвы, яны жывуць доўга, і будуць несці наступным пакаленням памяць пра народнага пісьменніка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маленькія дрэўцы ў гонар народнага пісьменніка Беларусі высадзілі на плошчы аднаго гектара пад час тыдня лесу на адной з дзялянак Зарубічскага леса, што каля...
|
|