У Брэсце праблему непрыемнага паху вырашаць да 2019 года. 21.by

У Брэсце праблему непрыемнага паху вырашаць да 2019 года

29.04.2016 12:56 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Самы заходні абласны цэнтр краіны ўжо шмат гадоў пакутаваў ад непрыемнага паху, які стваралі гарадскія ачышчальныя збудаванні. Калі стаяла вільготнае надвор’е, калі вецер дзьмуў у адпаведным кірунку, смурод асабліва адчуваўся, гэта магло доўжыцца некалькі дзён запар.


Фото: Адександр Шульгач

Вядома, гараджане не маўчалі, звярталіся ва ўсе інстанцыі. Нельга сказаць, што ўлады адмахваліся ад праблемы. Працягласць нарад па названай тэме ўжо можна, відаць, вымяраць не гадзінамі альбо днямі, у суме маглі б атрымацца месяцы, калі не гады. А стосы напісаных папер па выніках пасяджэнняў наўрад ці можна вывезці адным аўтамабілем…

Нам абяцалі, што сітуацыя карэнным чынам палепшыцца пры ўводзе ў строй смеццеперапрацоўчага завода. Завод даўно запрацаваў. Стала крыху лепей, але час ад часу смурод зноў накрываў горад. У канцы мінулага года гарвыканкам чарговы раз вярнуўся да пытання экалагічнага становішча. На спецыяльнай нарадзе з удзелам усіх кампетэнтных службаў была выпрацавана сістэма мер на найбліжэйшы час. Даручэнні атрымалі прадпрыемствы сістэмы ЖКГ і іншыя ўстановы. У адзін з дзён сакавіка група спецыялістаў на чале са старшынёй Брэсцкага гарвыканкама Аляксандрам Рагачуком праінспектавала аб’екты, якія значыліся ў пратаколе даручэнняў.

Было адзначана, што цягам двух месяцаў праведзена значная работа па лакалізацыі крыніц непрыемнага паху. Напрыклад, на каналізацыйна-помпавай станцыі № 1 па вуліцы Гогаля павялічылі колькасць фільтравальнага матэрыялу ў біяфільтры. Прыёмныя камеры ачышчальных збудаванняў накрылі спецыяльнымі насціламі, закончылі работу па мантажы фільтра біялагічнай ачысткі з сістэмай вентыляцыі. Выкананы шэраг іншых мерапрыемстваў. І галоўнае, што праведзеныя замеры засведчылі істотнае памяншэнне ў паветры забруджвальных рэчываў.

Кіраўнік горада адзначыў, што выкід у атмасферу непажаданых кампанентаў удалося знізіць у пяць разоў дзякуючы выкананню комплексу малазатратных работ. Гэта значна аздаравіла гарадское паветра. Работа ў гэтым кірунку будзе працягвацца і далей. Але канчаткова вырашыць праблему стане магчыма шляхам поўнай рэканструкцыі гарадскіх ачышчальных збудаванняў, якую запланавана завяршыць да 2019 года. Кошт праекта складае 24 мільёны еўра. Яго фінансаванне ажыццяўляецца з дапамогай замежных партнёраў у рамках трансгранічнага супрацоўніцтва. Аляксандр Рагачук падкрэсліў, што проста чакаць паступлення сродкаў з-за мяжы ў Брэсце не маюць намеру. Усё, што магчыма зрабіць сваімі намаганнямі, будзе зроблена, каб гарадское паветра станавілася чысцейшым.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кошт праекта складае 24 мільёны еўра. Яго фінансаванне ажыццяўляецца з дапамогай замежных партнёраў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика