Як браслаўскі фатограф Галляш Сялява выклікаў хвалю актывізму ў горадзе
22.12.2016 10:42
—
Новости Общества
|
Яшчэ пяць гадоў таму, акрамя традыцыйных мерапрыемстваў Дома культуры, тут нічога не адбывалася — звычайны райцэнтр. Але былы карэспандэнт раённай газеты вырашыў: «хто, калі не я»… Галляш Сялява — карэнны браслаўчанін, які наўмысна не скарыстоўвае побач са сваім імем ніякіх цэтлікаў. Яго называюць фатографам, журналістам, проста актывістам. Сам жа ён хутчэй ідэнтыфікуе сябе як філосаф, бо большую частку часу ў яго займаюць думкі пра жыццё і назіранне за ім. ![]() Калі Галляш вярнуўся ў родны горад пасля вучобы, то зразумеў, што ў Браславе недастаткова культурных падзей. Пачынаць актывізм можна было з чаго заўгодна, і маладзён вырашыў займацца тым, што яму ў той час больш за усё падабалася. — Напэўна, усё пачалося з гурта народных танцаў «» — проста вельмі хацелася танчыць, — пачынае размову пра першыя парасткі нефармальнага актывізму ў горадзе Галляш Сялява. — Гэты праект я распачынаў сумесна з супрацоўнікамі музея традыйнай культуры, якія былі адкрытыя да любых ідэй. ![]() Галляша такая адкрытасць дзяржаўнай установы да новых накірункаў не здзівіла — ён лічыць, што людзі, якія пачыналі працаваць у 1990-я гады, звычайна лёгка і адэкватна адгукаюцца на розныя культурныя і сацыяльныя ініцыятывы. Так і атрымалася, што музей традыцыйнай культуры стаў адной з галоўных культурных пляцовак горада. Акрамя выстаў самага рознага накірунку, тут праходзяць майстар-класы, канферэнцыі, круглыя сталы. Адной з самых маштабных падзей мінулага лета стала фотасушка — сустрэча, на якой фатографы развешваюць свае працы, а потым могуць забраць любыя фотаздымкі, якія ім спадабаліся. — Зразумела, што найбольшая актыўнасць у Браславе летам — прыязджаюць турысты, вяртаюцца дадому студэнты на вакацыі, — распавядае Галляш Сялява. — Але фотасушка — адзін з самых папулярных фарматаў, бо ў Браславе багата фатографаў. ![]() Паспрыяў Галляш Сялява і інфармацыйнаму аб’яднанню браслаўчан. Раней хлопец працаваў у раённай газеце, але захацелася стварыць рэсурс з больш шырокім фарматам. Чатыры гады таму з’явіўся партал , які сёння супольна з сацсеткамі штодня наведвае да двух тысяч чалавек. Цікава, што braslaw.by не толькі інфармуе пра жыццё горада, але і дапамагае вырашыць пэўныя праблемы. Напрыклад, пасля навіны пра тое, што браслаўскі тэрытарыяльны цэнтр шукае спонсараў для набыцця швейнай машынкі, знайшліся прадпрымальнікі, якія прафінансавалі яе набыццё. Да таго інфармацыя змяшчалася і на краўдфандынгавай платформе «Улей», але там праект не спрацаваў. ![]() Зараз у Браславе шмат мерапрыемстваў, якія ладзяцца па прынцыпе «ініцыятывы знізу». — Гэта не мой праект, я толькі дапамог арганізатарам з піярам, — сціпла кажа Галляш Сялява, але, паразмаўляўшы з іншымі браслаўскімі актывістамі, разумееш, што ў большасці выпадкаў з ідэямі браслаўчане звяртаюцца менавіта да гэтага чалавека. — Натуральна, яно неяк само мяне находзіць кожны дзень — нехта патэлефанаваў, з кімсьці сустрэўся, — распавядае Галляш. — Я проста ўпэўнены, што нічога проста так не бывае і кожную ідэю трэба паспрабаваць скарыстаць, асабліва калі ў цябе для гэтага ёсць пляцоўка і сувязі. Калі горад удзельнічаў у конкурсе , Галляш прадстаўляў праект пабудовы дзіцячай пляцоўкі. У выніку першыя грошы на рэалізацыю ідэі з’явіліся яшчэ да падвядзення канчатковых вынікаў конкурса, а калі праект яшчэ і ўвайшоў у тройку прызёраў, то будоўля сапраўды стала мерапрыемствам гарадскога масштабу. Дзіцячы лабірынт аб’яднаў неабыякавых браслаўчан. Людзі дапамагалі хто чым мог — транспартам, інструментамі, асабістай працай. Зараз многія браслаўчане кажуць, што з карабліка, а лабірынт мае адпаведную форму, пачалася сапраўдная хваля актывізму ў горадзе. ![]() ![]() Між тым Галляш адзначае, што «разварушыць» людзей не так проста: — Гэта звычайны райцэнтр з насельніцтвам 9,5 тысяч. Нікому нічога не трэба, і на мерапрыемствы ходзяць адны і тыя ж людзі, — гаворыць наш суразмоўца. — Але незнаёмых час ад часу сустракаю. Проста розных людзей рознае «торкае»: кагосьці - культура, кагосьці - спорт, кагосьці - гульні на эрудыцыю. Складана ацаніць публіку на саміх мерапрыемствах, але, калі глядзець на адпаведныя суполкі ў сацыяльнай сетцы «Укантакце», то большую частку з іх адмініць менавіта Галляш: суполка для арганізацыі кінапраглядаў «», суполка для аб’яднання спартсменаў для трэніровак на вуліцы «», батлеечная суполка «»… З асаблівым гонарам Галляш распавядае пра інтэлектуальныя гульні: — Гэта ініцыятыва выкладчыка Дзмітрыя Мацкевіча, які калісьці рэгулярна ладзіў у гімназіі брэйнрынгі, але мяне яна вельмі зачапіла. І зараз я дапамагаю арганізоўваць «ІнтэлDrive» — інтэлектуальныя гульні накшталт «Мазгабойні». Апошняя такая гульня сабрала ў кавярні, дзе ладзілася мерапрыемства, каля сотні чалавек. Для такога невялікага горада гэта шмат, лічыць Галляш. ![]() Зараз Галляш Сялява большую частку свайго часу выдаткоўвае на здымкі дакументальнай кінастужкі пра мясцовага мастака Паўла Туманоўскага. Яго карціны вісяць амаль у кожнай браслаўскай хаце, але пра гэтага чалавека маецца мала звестак. — Так атрымалася, што ў яго не засталося сваякоў і апошнія гады Павел Туманоўскі дажываў у доме-інтэрнаце, — распавядае пра чарговую культурную ініцыятыву Галляш. — Летам да мяне звярнуўся адзін дзядзька з прапановай зладзіць выставу мастака і ўшанаваць яго памяць надмагільным каменем. Па словах актывіста, браслаўчане з ахвотай далучаюцца да гэтай ініцыятывы — шмат хто ведаў мастака асабіста. Людзям прыемна падзяліцца звесткамі пра яго, а таксама прынесці карціны для выставы. Здымкі кінастужкі яшчэ ідуць, а ў галаве ў актывіста думкі пра дзве наступныя дакументальныя стужкі і акцыю-суботнік: — У нашым раёне ёсць старыя могілкі каля дарогі, але пра іх ніхто не ведае, бо яны татальна зараслі, — тлумачыць Галляш Сялява. — У планах правесці маштабны суботнік на гэтых месцах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ пяць гадоў таму, акрамя традыцыйных мерапрыемстваў Дома культуры, тут нічога не адбывалася - звычайны райцэнтр. Але былы карэспандэнт раённай газеты вырашыў:... |
|