У Віцебску пачалі вызваляць пешаходныя вуліцы ад машын
26.12.2016 08:28
—
Новости Общества
|
Зрабіць пешаходныя вуліцы сапраўды пешаходнымі і нарэшце вызваліць іх ад машын — гарадскія ўлады пачалі вырашаць гэту даўнюю праблему. У першую чаргу гэта тычыцца пешаходнай зоны ў раёне Пушкінскага моста, вуліц Талстога і Суворава, паведаміў тэлеканал «Віцебск». Адна з мер барацьбы з кіроўцамі-парушальнікамі Правіл дарожнага руху — эвакуацыя транспартных сродкаў. Заканадаўства прадугледжае штраф у памеры ад 1 да 5 базавых велічынь. Прымусовую адбуксіроўку машын будуць здзяйсняць работнікі Гардармосту. ДАІ павінна размясціць дадатковыя дарожныя знакі, якія забараняюць паркоўку ў пешаходнай зоне. Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прымусовую адбуксіроўку машын будуць здзяйсняць работнікі Гардармосту. ДАІ павінна размясціць дадатковыя дарожныя знакі, якія забараняюць паркоўку ў пешаходнай...
|
|