У Гродне пачалі вешаць шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц
16.02.2017 11:12
—
Новости Общества
|
Вуліцы Савецкая, Леніна і Ажэшкі ў сераду 15 лютага сталі першымі ў цэнтры Гродна, якія абзавяліся адмысловымі шыльдамі з гістарычнымі назвамі вуліц. Іх устаноўкай займаецца гарадская ЖКГ. Плануецца, што астатнія 16 вуліц, уключаных у першы этап, атрымаюць такія ж шыльды ў бліжэйшы час, У спіс 16 адабраных вуліц увайшлі: вул. Баторыя, вул. Вялікая Траецкая, вул. Будзёнага, вул. Гараднiчанская, вул. Кірава, вул. Леніна, вул. Карла Маркса, вул. Ажэшкi, вул. Кастрычніцкая, вул. Парыжскай Камуны, вул. Свярдлова, вул. Савецкая, пл. Савецкая, вул. Сацыялістычная, вул. Тэльмана, вул. Урыцкага. З прапановай зрабіць такія шыльды выступіў сайт hrodna.life. Зладзілі збор подпісаў сярод жыхароў горада, якія перадалі потым уладам. Там ідэя спадабалася і шыльды пачалі з’яўляцца ў гістарычным цэнтры горада. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вуліцы Савецкая, Леніна і Ажэшкі ў сераду 15 лютага сталі першымі ў цэнтры Гродна, якія абзавяліся адмысловымі шыльдамі з гістарычнымі назвамі вуліц. Іх устаноўкай... |
|