У інтэрнэце збіраюць подпісы за перагляд вынікаў конкурсу на помнік Давыду Гарадзенскаму
02.05.2017 13:01
—
Новости Общества
|
У тэксце Пакуль што пад петыцыяй падпісаліся толькі 20 чалавек. Плануецца, што 14 траўня зварот будзе адпраўлены ў Гродзенскі гарвыканкам. Нагадаем, спецыяльная камісія, створаная Гродзенскім гарвыканкамам, 12 красавіка Чальцы камісіі выбіралі сярод 13 прац. Імёны аўтараў праектаў яны не ведалі. Галасаванне прайшло ў адкрытай форме. Толькі пасля выбару лепшага эскіза члены камісіі адкрылі канверт, дзе было прозвішча Сяргея Аганава. У камісію ўвайшлi прадстаўнікі праваслаўнай епархіі, мастацтвазнаўцы, мецэнат, абласны мастацкі экспертны савет, прадстаўнікі гарвыканкама і іншыя. Як абгрунтоўвае петыцыю аўтар1. Па ўмовах конкурсу, пры вырабе помніка павінна быць выкарыстана гарадская сімволіка і сімвалы абароны веры. Аднак аўтарам пераможнага эскіза гэтая ўмова не выканана. Старажытная царква Каложа і праваслаўны крыж намаляваны на адваротным баку помніка — за спіной у Давыда Гарадзенскага. А гараджане і турысты будуць бачыць пераважна пярэдні план скульптуры — з невядомым воінам, які апусціў меч, і з трохкутнікам з незразумелымі знакамі. Пры публікацыі фатаграфіі помніка ў турыстычных даведніках, рэкламных праспектах і энцыклапедычных выданнях таксама будзе адлюстроўвацца ўсё той жа пярэдні план. 2. Скульптура не адлюстроўвае выразны вобраз Давыда Гарадзенскага — любiмага гараджанамі легендарнага героя, доблеснага абаронцы горада і Бацькаўшчыны, выдатнага дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, таленавітага палкаводца, які не прайграў ніводнай бітвы ў барацьбе з крыжакамі. Вобраз скульптары безаблічны: такі помнік можна паставіць у любым скверы любога горада, бо вобраз не адпавядае ні духу часу, ні характару гістарычнай асобы Давыда Гарадзенскага. 3. Скульптура не выклікае станоўчых эмоцый: постаць не палкаводца-пераможцы з паднятым мячом, гатовага да абароны, а фігура маркотнага воіна з апушчанай зброяй, вастрыё якой накіравана не на ворага, а на замак ля падножжа. Гістарычная асоба Давыда Гарадзенскага заслугоўвае больш вартага ўвасаблення, напрыклад, у выглядзе коннай статуі, якая паказвае вершніка з паднятым для абароны мячом, з крыжом на грудзях. Праект Сяргея Аганава пакуль не дапушчаны да рэалізацыі, бо майстру трэба дапрацаваць эскіз, узгаднiць з заказчыкам і зацвердзіць у Міністэрстве культуры. Толькi пасля аўтар зможа прыступіць да вырабу помніка, які размесціцца на скрыжаванні вуліц Замкавай і Давыда Гарадзенскага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стваральнікі петыцыі патрабуюць перагляду рашэння камiсii, а таксама прапануюць правесці рэспубліканскі конкурс з удзелам творчых саюзаў мастакоў і абвясціць...
|
|