У Жыровічы плануюць арганізаваць верталётныя пілігрымкі, у Будслаў ужо лятаюць. 21.by

У Жыровічы плануюць арганізаваць верталётныя пілігрымкі, у Будслаў ужо лятаюць

11.05.2017 10:08 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З пачатку мая жадаючыя наведаць Будслаў і памаліцца Маці Божай Будслаўскай змогуць паляцець туды на верталёце. Падобныя вандроўкі плануюць арганізаваць і ў Жыровічы, распавядае сайт Catholic.by.


Фото: Янина Мельникова

Ініцыятарам новага фармату пілігрымак стала парафія Святых Сымона і Алены ў Мінску. У супрацоўніцтве з Рэспубліканскім Саюзам турыстычных арганізацый плануецца павялічыць зацікаўленасць да Будслава з боку турыстаў, у першую чаргу замежных.

Згодна з пастановай Савета Міністраў ад 15.12.2016, населеныя пункты Будслаў і Жыровічы вызначаны цэнтрамі рэлігійнага турызму ў Беларусі, таму падобныя верталётныя пілігрымкі плануецца арганізаваць таксама і ў Жыровічы, у Ахвотныя наведаць святыню беларускай зямлі - Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр — змогуць зрабіць гэта, паляцеўшы туды на верталёце.


Рэалізоўвае палёты мінскі аэраклуб ДТСААФ. У красавіку адбыліся пробныя палёты па маршруце «Аэрадом Баравая — Будслаў». Замовіць верталёт для пілігрымкі неабходна не пазней за тры гадзіны да планаванага часу вылету.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку мая жадаючыя наведаць Будслаў і памаліцца каля абраза Маці Божай Будслаўскай змогуць паляцець туды на верталёце. Падобныя вандроўкі плануюць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика