Старую вежу ў Румлёўскiм парку купляюць з аўкцыёну. Што там будзе - пакуль невядома
02.06.2017 11:54
—
Новости Общества
|
Старая ваданапорная вежа ў Румлёўскім парку, пабудаваная яшчэ ў канцы ХІХ стагоддзя, даўно ператварылася ў сметнік і грамадскую прыбіральню і зусім не ўпрыгожвае парк. Пакуль пра яе лёс хвалююцца мясцовыя жыхары, з’явіўся чалавек, гатовы выкупіць яе. Праўда, пакуль невядома, што ён плануе рабіць з аб’ектам, У апошнія дні мая ў сацыяльных сетках гродзенцы пачалі актыўна абмяркоўваць лёс закінутай вежы ў Румлёўскiм парку. За доўгія гады яна ператварылася ў руіну, а наведнікі парку выкарыстоўваюць яе як прыбіральню. Сёння воданапорная вежа — адзіная захаваная пабудова ў Румлёва, дзе некалі была памешчыцкая сядзіба з вялікім паркам ды знаходзіліся царскія, а потым польскія вайсковыя часткі. Яна стаiць на самым краі стромкага схілу — заходняй мяжы лесапарку, быццам дазорца. Яе пабудавалі ў 1880-х, а ў 1930-м рэканструявалі польскія вайскоўцы. Дужыя каменныя сцены вытрымалі націск часу, а вось дах не выстаяў. Зараз вежа без дзвярэй, без даху, з размаляванымі прымітыўным графіці сценамі. Павінен быць гаспадар, які шануе гісторыюАдзін з зацікаўленых у захаванні аб’екта гродзенцаў - Сяргей Дробышаў з вуліцы Гая. Ён не толькі словамі, але і справай гатовы дапамагчы помніку ў Румлёўскім парку. «З самага дзяцінства памятаю гэтую вежу, бо вучыўся ў гімназыі № 1. Усе 11 гадоў я назіраў, як знікаў спачатку дах, потым перакрыцці, а ўнутры будынак усё больш нагадваў прыбіральню, — распавядае Сяргей. — Раней вежа стаяла ў зарасніках парку і не ўсе госці ведалі, што яна там ёсць. Пасля абнаўлення дарожак і надання парку больш дагледжанага выгляду, „вадакачка“ паўстала перад усімі ва ўсёй сваёй „красе“. I чым ганарыцца? Самым старым паркам у межах горада? Гісторыяй, флорай і фаўнай? І хто ў гэта паверыць, гледзячы на тое, як дзесяцігоддзямі не могуць зрабіць дах у вежы, дзе плошча менш, чым у некаторых гаражах нашых чыноўнікаў. А з нядаўніх часоў яшчэ і турыстаў па бязвізавым рэжыме клічам. А трэба толькі вярнуць дах, зрабіць годныя дзверы, ну і, можа, прыгожы ліхтар над уваходам. А будзе гэта музей, кафэ або пункт пракату ровараў - не гэтак важна. Павінен быць гаспадар, які шануе гісторыю». Знайшоўся інвестар, але хто ён і што хоча зрабіць — пакуль невядомаТолькі Сяргей хацеў пачаць шукаць адказных за вежу, як з’явілася інфармацыя аб тым, што на «вадакачку» ўжо ёсць пакупнік — фізічная асоба. У Гродзенскім гарвыканкаме распавялі, што на аўкцыёне 15 мая вежай зацікавіўся чалавек, якi плануе яе набыць. Частку выдаткаў па аўкцыёну ён ужо аплаціў, арганізатары — фонд «Гроднааблмаёмасць» — чакаюць рэшту грошай. Цана вежы і арэнды зямлі на 50 гадоў - 18 448 рублёў (9 880 долараў). Аб’ект яшчэ не прададзены, ён пакуль на стадыі продажу і ўсё яшчэ знаходзіцца на балансе Аддзела адукацыі, спорту і турызму Кастрычніцкага раёна Гродна. Хто зацікавіўся старой вежай — у гарвыканкаме пакуль не кажуць, ды і не ведаюць, што інвестар паспрабуе там зрабiць. Паводле ўмоваў аўкцыёну, пакупнік цягам двух гадоў павінен распрацаваць праект капітальнага рамонту ці рэканструкцыі пад аб’ект грамадскага прызначэння. Пры гэтым усе працы на ўчастку, дзе стаіць вежа, трэба ўзгадняць з гарадской і раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і выконваць згодна з ахоўнымі абавязальніцтвамі, бо вежа знаходзіцца ў тэрыторыі помніка прыроды мясцовага значэння «Лесапарк Румлёва». Веламайстэрня або велапракатГродзенскі краязнаўца і эколаг Ігар Лапеха лічыць, што ў вежы цяперашні было б добра зрабіць нешта звязанае з роварамi, бо ў лясным масіве штодня шмат аматараў двухколавага транспарту. «На жаль, вежа гэта адзіны аб’ект старога парку, які дайшоў да нас у яшчэ нармальным стане і гэта радуе, што ў яго з’явіцца гаспадар. Але на нешта маштабнае там разлічваць не варта, бо гэта былая ваданапорная вежа і там месца не так ужо і шмат. Першае што прыходзiць у галаву — зрабіць веламайстэрню або велапракат. Можна і кафэ, але адной вежы там будзе мала. У такiм выпадку трэба нешта будаваць побач, а вежу выкарыстоўваць як назіральную пляцоўку». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старая ваданапорная вежа ў Румлёўскім парку, пабудаваная яшчэ ў канцы ХІХ стагоддзя, даўно ператварылася ў сметнік і грамадскую прыбіральню і зусім не ўпрыгожвае...
|
|