Майстэрства рук і дрэва цеплыня: скульптурныя цуды ствараюць майстры разьбы на Клеччыне. 21.by

Майстэрства рук і дрэва цеплыня: скульптурныя цуды ствараюць майстры разьбы на Клеччыне

09.06.2017 17:16 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Што бачыць мастак, датыкаючыся да магутнай стваліны дрэва, каб выбраць менавіта «свой» кругляк? Аб гэтым даведаемся 16 чэрвеня, калі будуць падведзены вынікі абласнога свята-конкурсу майстроў драўлянай манументальнай скульптуры «Сонечная цеплыня дрэва».


Сёлета 12 разьбяроў па дрэве з розных рэгіёнаў Беларусі гасцінна прымае клецкая зямля.

Урачыстае адкрыццё свята адбылося 7 чэрвеня ў парку культуры і адпачынку аграгарадка Янавічы Клецкага раёна. Не так часта ў глыбінцы ладзяцца гэткія маштабныя мерапрыемствы, таму пленэр з драўлянай тэкстурай выклікаў у мясцовых жыхароў вялікую цікавасць.


Таксама былі зацікаўлены ў правядзенні абласнога свята-конкурсу менавіта на Клеччыне і прадстаўнікі мясцовай улады. Аб гэтым паведаміў старшыня Клецкага райвыканкама Генадзь Салавей.

— Наш горад грунтоўна рыхтуецца да свайго юбілею, 890-годдзя, — удакладніў Генадзь Міхайлавіч, — таму мы так імкнуліся запрасіць гэты манументальны конкурс на гасцінную Клеччыну. Загадзя падрыхтавалі вялікую пляцоўку, добраўпарадкавалі прыгожы парк у аграгарадку Янавічы, дзе будуць працаваць мастакі. На нашай зямлі заўсёды чакаюць і паважаюць такіх гасцей. Мы і сваімі талентамі ганарымся, і жадаем усім канкурсантам увасобіць у самым моцным дрэве зямлі беларускай свае мары і творчыя задумы. Таксама маем намер устанавіць большасць скульптур у Клецку, частку пакінем у парку, дзе яны ствараліся. З нашага боку, запэўніваю, будзе зроблена ўсё, каб захаваць іх для будучых пакаленняў.

Старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі далучыўся да Генадзя Салаўя, падкрэсліўшы, што прафсаюзы таксама заўсёды падтрымаюць гэтае творчае свята, яго ўдзельнікаў, залатыя рукі якіх ствараюць скульптурныя цуды.


Дадаткова:

У мастацкіх вырабах з дрэва найбольш яскрава адлюстроўваюцца старажытныя звычаі і вераванні народа. У традыцыйных беларускіх драўляных рэчах — натуральная прыгажосць і цеплыня матэрыялу.

Абласное свята-конкурс «Сонечная цеплыня дрэва» праводзіцца штогод (з 2002-га) і вандруе па Мінскай вобласці. Свае скульптуры майстры пакінулі як народную спадчыну ў Смалявіцкім, Крупскім, Валожынскім, Старадарожскім, Вілейскім, Барысаўскім, Маладзечанскім, Стаўбцоўскім, Слуцкім, Мінскім і Мядзельскім раёнах.

Сярод разьбяроў - пяць народных майстроў Беларусі, члены саюзаў мастакоў і майстроў народнай творчасці, рамеснікі, аматары і прафесіяналы з Мінска, Гомеля і розных куткоў Мінскай вобласці.


Паводле слоў старшыні журы, прафесара, доктара мастацтвазнаўства і старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці» Яўгена Сахуты, тэматычная прастора для рэалізацыі творчых задумак вельмі шырокая, багатая — як гісторыя і прырода Клеччыны. А такога шыкоўнага матэрыялу для скульптур разьбяры дагэтуль не бачылі: мясцовыя арганізатары і прадпрыемствы прадаставілі ім магутныя дубы. Здзівіліся і самі мастакі: за тыя дзевяць дзён ім давядзецца добра пастарацца, каб апрацаваць гэтых волатаў. Але нашы майстры не горш за друідаў ведаюць, як стасавацца з дрэвам, прымусіць яго раскрыць сваю патаемную, але такую прыгожую душу, дадзеную на карысць людзям.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета 12 разьбяроў па дрэве з розных рэгіёнаў Беларусі гасцінна прымае клецкая зямля.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика