У Віцебску асвяцілі касцёл Святога Антонія. Вернікі маліліся за аднаўленне гістарычнай святыні
12.06.2017 12:40
—
Новости Общества
|
У Віцебску адбылося асвячэнне (кансэкрацыя) касцёла Святога Антонія Падуанскага на вуліцы Гагарына. Парафію Антонія Падуанскага зарэгістравалі ў Віцебску яшчэ ў 2001 годзе. Тады ж пад будынак касцёла набылі былы Дом культуры таварыства глухіх на вуліцы Гагарына, 46а, які знаходзіўся ў занядбаным стане. Рэканструкцыя будынка зацягнулася больш чым на паўтара дзесяцігоддзя, ды і зараз яна яшчэ не завершаная: працы ідуць у зале, што суседнічае з той, дзе адбывалася ўрачыстасць. Узведзены не толькі храм, а цэлы культурна-рэлігійны цэнтр — з заламі для канцэртаў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў. Касцёл Святога Антонія Падуанскага стаў чацвёртым каталіцкім храмам, асвечаным ў Віцебску ў часы незалежнай Беларусі, і трэцім з новапабудаваных: у 2013 годзе кансэкравалі касцёл Святога Духа на вуліцы Чкалава, у 2009-м — касцёл Езуса Міласэрднага на вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў, а ў 1992-м асвячалі адноўлены касцёл Святой Барбары. Асвячэнне новай святыні правёў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які працяглы час быў пробашчам гэтай парафіі. Урачыстасць атрымалася больш сціплай, чым папярэднія кансэкрацыі, на якіх прысутнічалі каталіцкія іерархі з Беларусі і замежжа, прадстаўнікі ўладаў і дыпламаты. Можна так сказаць — свята было больш сямейным. На кансэкрацыю касцёла Святога Антонія Падуанскага прыехалі святары, якія служылі ў гэтым храме, і законныя сёстры, якія займаліся катэхізацыяй моладзі. Прыйшлі парафіяне рознага ўзросту: старыя, дарослыя, юнакі і дзяўчаты, маленькія дзеці. Падчас урачыстасці біскуп Алег Буткевіч неаднойчы вяртаўся да тэмы Пасля аднаўлення гістарычнага касцёла Святога Антонія храм на вуліцы Гагарына можа займець новага апекуна або стаць выключна культурна-рэлігійным цэнтрам з капліцай. Па словах біскупа Алега Буткевіча, у абласным цэнтры плануюць пабудаваць яшчэ два касцёлы — у мікрараёнах Білева і Маркаўшчына. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Касцёл Святога Антонія Падуанскага стаў чацвёртым каталіцкім храмам, асвечаным ў Віцебску ў часы незалежнай Беларусі.
|
|