Рамонт Каложы: абшыўка сцяны амаль ужо гатовая
19.12.2017 09:54
—
Новости Общества
|
Другі тыдзень супрацоўнікі «Гроднажылбуд» займаюцца абшыўкай знешняй сцяны Каложскай царквы. Абшыўка на 75% ужо выкананая і плануецца, што ў канцы снежня праца Адным з важных элементаў новай сцяны з’яўляюцца вертыкальныя пілястры, якія паўтараюць форму існуючых калон з клінкернай цэглы на паўночным фасадзе храма. Новая сцяна складаецца з дошак тэрмамадыфікаванай беларускай хвоі. Матэрыял апрацаваны такім чынам, што добра вытрымлівае перапады тэмпературы, уздзеянне ультрафіялету і вільгаці. Ужо цяпер заўважна, што колер сцяны будзе адрознівацца ад папярэдняга, ён крыху святлейшы. Яшчэ раней галоўны інжынер «Гроднажылбуд» Святаслаў Навіцкі, распавядаў, што новай сцяны хопіць не менш чым на 100 гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другі тыдзень супрацоўнікі "Гроднажылбуд" займаюцца абшыўкай знешняй сцяны Каложскай царквы. Абшыўка на 75% ужо выкананая і плануецца, што ў канцы снежня праца па...
|
|