Міністэрства культуры выдала дазвол на ўсталяванне помніка Тадэвушу Касцюшку ў Марачоўшчыне
22.01.2018 10:26
—
Новости Общества
|
Помнік нацыянальнаму герою і выдатнаму сыну нашай зямлі з'явіцца на малой радзіме Тадэвуша Касцюшкі - каля Косава ў Івацэвіцкім раёне, Пакуль у Беларусі ёсць толькі бюст на тэрыторыі амерыканскай амбасады ў Мінску і бюст у вёсцы Малыя Сяхновічы Жабінкоўскага раёну, дзе была сядзіба Касцюшкаў. Таксама ёсць памятны валун у самой Марачоўшчыне. З ініцыятывай збору ахвяраванняў на помнік Тадэвушу Касцюшку ва ўрочышчы Марачоўшчына мінулай восенню выступіў грамадзкі актывіст Глеб Лабадзенка. Ён абвясціў збор сродкаў на краўдфандынгавай пляцоўцы talaka.org. Спачатку планавалася сабраць 11 тысяч рублёў, пазней была вызначана сума ў 17 500 рублёў, аднак рэальна сабрана 22 045 рублёў. Свае ахвяраванні зрабілі 685 чалавек. Як паведаміў Лабадзенка, днямі Міністэрства культуры Беларусі выдала канчатковы дазвол на ўсталяванне помніка ў Марачоўшчыне. «Помнік адліты і даводзіцца да ладу, пастамент вырабляецца, цяпер чакаем паперы, якая дазволіць рабіць падмурак. Па розных прычынах пакуль цяжка сказаць, ці паспеем усё ж да 4 лютага (існуе верагоднасць, што дата адсунецца на тыдзень-другі). Але тое, што помніку быць — гэта ўжо дакладна. І гэта самае важнае», — распавёў Глеб Лабадзенка. Помнікі Тадэвушу Касцюшку ўстаноўленыя ў гарадах Польшчы і ЗША, а летась — на 200-я ўгодкі яго смерці - Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакуль у Беларусі ёсць толькі бюст на тэрыторыі амерыканскай амбасады ў Мінску і бюст у вёсцы Малыя Сяхновічы Жабінкоўскага раёну, дзе была сядзіба Касцюшкаў. |
|