Дыктоўка і вершы па-беларуску. Віцяблян запрашаюць на свята роднай мовы. 21.by

Дыктоўка і вершы па-беларуску. Віцяблян запрашаюць на свята роднай мовы

19.02.2018 14:10 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У абласной бібліятэцы 21 лютага пройдзе літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Пачатак — у 17.30.


Фота: Ігар Мацьвееў, TUT.BY

Чакаецца, што ўдзел у мерапрыемстве прымуць віцебскія літаратары. Юрый Бабіч, старшыня абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, зачытае тэкст дыктоўкі, каб усе ахвотныя змаглі ацаніць узровень сваіх ведаў.

— Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца ў многіх краінах свету, але мае асаблівае значэнне для тых, хто лічыць сябе беларусам, — зазначыў Юрый Бабіч. — Незалежна ад таго, на якой мове вы размаўляеце ў паўсядзённым жыцці, лічу, што хаця б раз на год вы можаце падтрымаць нашу ініцыятыву: прыйсці і напісаць дыктоўку на той мове, на якой размаўлялі продкі. І такім чынам вярнуцца да сваіх каранёў і паспрыяць захаванню духоўнай рэліквіі нашага народа.

У бібліятэцы ў гэты дзень чакаюць усіх ахвотных. Узрост удзельнікаў неабмежаваны.

Беларускую дыктоўку віцябляне пішуць штогод. Як гэта было летась, можна пачытаць тут.

А для тых, хто ўсур'ёз хоча заняцца вывучэннем роднай мовы, нагадваем, што кожную сераду ў 18.30 у арт-пабе «Торвальд» праходзяць бясплатныя курсы «Мова нанова». Уваход вольны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чакаецца, што ўдзел у мерапрыемстве прымуць віцебскія літаратары. Юрый Бабіч, старшыня абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика