На «прамой тэлефоннай лініі»: Вырашаецца кожнае пытанне. 21.by

На «прамой тэлефоннай лініі»: Вырашаецца кожнае пытанне

27.03.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

Госконтроль 005
23 сакавіка адбылася “прамая тэлефонная лінія” старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці Дзмітрыя Вікенцьевіча Баско з жыхарамі г. Століна і Столінскага раёна. Пасля завяршэння “прамой тэлефоннай лініі” ў будынку Столінскага райвыканкама Дзмітрый Вікенцьевіч правёў прыём грамадзян.

У час “прамой тэлефоннай лініі” і прыёму грамадзян жыхарам райцэнтра і раёна прапаноўвалася паведамляць аб фактах парушэння заканадаўства і выпадках безгаспадарчасці, выказаць прапановы па рабоце службовых асоб мясцовай вертыкалі ўлады, кантралюючых і наглядных органаў. Якія ж звароты па тэлефоне і асабіста запатрабавалі ўмяшальніцтва старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці?

Набалелае пытанне – арганізацыя вывазу цвёрдых бытавых адходаў. У гэтай справе выявілася пазіцыя асобных грамадзян, якія скардзіліся не на тое, што арганізацыя вывазу цвёрдых бытавых адходаў не наладжана як след, а на тое, што іх прымушаюць удзельнічаць у навядзенні чысціні і парадку на прысядзібных участках і прылягаючай тэрыторыі, патрабуюць плаціць за самавываз смецця на міні-палігоны. Дарэчы, пазней гэтая праблема была закранута і ў час прыёму грамадзян.

Работнікі Гарынскага камбіната будаўнічых матэрыялаў паскардзіліся на нізкую заработную плату, на вымушанасць працаваць няпоўны рабочы дзень. Жыхары Альшан прасілі ўпарадкаваць арганізацыю палявання на тэрыторыі Палескага лясгаса. Дэпутат Давыд-Гарадоцкага гарсавета прасіў патлумачыць умовы мэтавага выкарыстання мясцовых сродкаў. Інвалід з Атвержыч паскардзіўся на тое, што ў бюро тэхнічнай інвентарызацыі яму далі няпоўную даведку.

У час прыёму грамадзян да старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю вобласці прыйшлі ўсе без выключэння людзі, якія да гэтага спрабавалі вырашыць свае пытанні ў іншых інстанцыях. Іх або не задаволілі адказы з гэтых інстанцый, або яны пажадалі неадкладнага ўмяшальніцтва больш аўтарытэтнага кантралюючага органа.

З такіх пытанняў, напрыклад, можна вылучыць высвятленне адносін суседзяў па маёмасці, якую, мяркуючы па дакументах, адзін другому перадаў бязвыплатна, а потым пашкадаваў, што зрабіў гэта неабдумана. Жонка мае прэтэнзіі да былога мужа, які, на яе думку, хавае даходы, менш плаціць аліментаў на ўтрыманне дзіцяці. Жыхарка Століна звярнулася з просьбай дапамагчы ў карэкціроўцы мяжы прысядзібных участкаў.

Дзве жыхаркі Рубля скардзіліся на тое, што на іх наклалі штраф за неразлікі з ЖКГ па вывазе цвёрдых бытавых адходаў. У ходзе размовы яны спачатку сцвярджалі, што сваё смецце або закопваюць глыбока ў зямлю, або спальваюць. Але ўрэшце згадзіліся, што адходы назапашваюцца і іх трэба вывозіць і плаціць за гэта.

Адразу некалькі нявырашаных праблем акрэсліў жыхар вёскі Ястрабель. Ён удакладніў парадак атрымання зямлі для выпасу авечак, добраўпарадкавання пад’езду да сваёй сядзібы, афармлення фермерскай гаспадаркі, а таксама звярнуў увагу на такую праблему, як нанясенне ўрону дзяржаве асобнымі фермерскімі гаспадаркамі і наёмнымі работнікамі, якія хаваюцца ад падаткаабкладання.

Частка пытанняў вырашалася ў ходзе прыёму, частка запатрабавала пэўнага часу для вырашэння. Даваліся рэкамендацыі па зваротах у кампетэнтныя інстанцыі, якія павінны вырашаць канкрэтнае пытанне.

Па шэрагу пытанняў да-дзены адпаведныя даручэнні, якія ўзяты на кантроль Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці.

Фёдар ШУМКО

Фота аўтара

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  23 сакавіка адбылася “прамая тэлефонная лінія” старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці Дзмітрыя Вікенцьевіча Баско з жыхарамі г. Століна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика