Расклад святочных служб і асвячэння ежы на Вялікдзень у касцёлах Віцебска
31.03.2018 07:24
—
Новости Общества
|
Католікі 1 красавіка адзначаюць Вялікдзень — свята ў памяць пра Уваскрасенне Хрыста. Людзі вітаюцца адзін з адным, кажучы: «Хрыстос уваскрос!», адказваючы на гэта: «Сапраўды ўваскрос!». Папярэднічаў святу Вялікі пост. У Вялікую суботу ў касцёлах асвячаюць велікодную ежу. У некаторых рэгіёнах вобласці існуе традыцыя вэндзіць напярэдадні гэтай падзеі мяса, якое ў народзе называюць «вэнджанкай ці вандзонкай». Святочныя імшы і асвячэнне традыцыйных велікодных страў пройдуць у храмах Віцебска ў наступныя гадзіны: Кафедральны касцёл Езуса Міласэрнага (вуліца Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 28) — імшы: 31 сакавіка ў 21.00; 1 красавіка — у 9.30, 11.30, 18.00. Асвячэнне велікодных страў: 31 сакавіка з 9.00 да 19.00 (кожную гадзіну). Касцёл Святой Барбары (вуліца Ленінградская, 27) — імшы: 31 сакавіка ў 22.00; 1 красавіка — у 9.00, 10.30, 12.00, 15.00, 18.00. Асвячэнне велікодных страў: 31 сакавіка з 10.00 да 16.00 (кожную гадзіну). Касцёл Святога Антонія (вуліца Гагарына, 46а) — імшы: 31 сакавіка ў 21.00; 1 красавіка — у 12.00. Асвячэнне велікодных страў: 31 сакавіка ў 10.00, 12.00, 15.00, 18.00. Касцёл Святога Духа (вуліца Чкалава, 5а) — імшы: 31 сакавіка ў 21.00; 1 красавіка — у 10.30. Асвячэнне велікодных страў: 31 сакавіка ў 10.00, 12.00, 15.00. Парафія Святога Уладзіслава (вуліца Генерала Іваноўскага, 5) — імша 31 сакавіка ў 21.00. Пасля яе — асвячэнне велікодных страў. 1 красавіка адбудуцца дзве імшы: у 10.00 — па-беларуску, у 12.00 — па-польску. Тыя, у каго не атрымаецца прыйсці на службу ў касцёл, змогуць убачыць яе па тэлебачанні. Тэлеканал «Віцебск» пакажа прамую трансляцыю пасхальнай вігіліі, якую ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. 31 сакавіка глядзіце яе ў 20.30 і 23.30. Паўтор — 1 красавіка ў 7.00 і 11.00. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Католікі 1 красавіка адзначаюць Вялікдзень - свята ў памяць пра Уваскрасенне Хрыста. Людзі вітаюцца адзін з адным, кажучы: "Хрыстос уваскрос!", адказваючы на гэта:... |
|