Апублікаваны расклад благаслаўлення страваў у Мінску да Вялікдня
31.03.2018 07:24
—
Новости Общества
|
31 сакавіка каталіцкія святары памоляцца з вернікамі і благаславяць стравы да Вялікдня. Расклад набажэнстваў апублікаваў афіцыйны сайт Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі. У Вялікую суботу апостальскі нунцый у Беларусі Габар Пінтэр, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі наведаюць некаторыя парафіі Мінска і архідыяцэзіі. Габар Пінтэр будзе маліцца і благаслаўляць стравы на велікодны стол: 11.00 — у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Мінск, вуліца Сухарава); 12.00 — парафія Узвышэння Святога Крыжа (Мінск, Кальварыйскі праезд, 1 — на Кальварыі); 13.00 — парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы (Мінск, пр. Незалежнасці, 44а). Тадэвуш Кандрусевіч будзе праводзіць набажэнствы: 09.30 — парафія Маці Божай Ружанцовай (в. Ракаў); 11.00 — парафія Маці Божай Успамогі Хрысціянаў (п. Бараўляны); 11.45 — парафія Св. Францішка Асізскага (в. Копішча); 12.30 — парафія Св. Андрэя, апостала (Мінск, вул. Старынаўская, 19 — ва Уруччы); 13.15 — парафія Св. Сымона і св. Алены (Мінск, пл. Незалежнасці, 15 — Чырвоны касцёл). Біскуп Юрый Касабуцкі: 11.00 — парафія Св. апосталаў Пятра і Паўла (Мінск, вул. Кальцова, 153); 12.00 — парафія Маці Божай Будслаўскай (Мінск, вул. Івянецкая, 15а — у Каменнай горцы); 13.00 — парафія Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ (Мінск, вул. Матусевіча, 80 — у Кунцаўшчыне) Нагадаем, каталікі Беларусі будуць адзначаць Вялікдзень 1 красавіка, у нядзелю. Праваслаўныя вернікі - праз тыдзень, 8 красавіка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У некаторых храмах разам з вернікамі будзе маліцца Тадэвуш Кандрусевіч. |
|