Смаргонь гасцінна сустрэла ўдзельнікаў клуба дырэктараў сацыяльна-педагагічных цэнтраў Гродзенскай вобласці
13.04.2018
—
Новости Общества
|
Чарговае пасяджэнне на тэму “Каардынацыя дзейнасці ўстаноў адукацыі па аказанні псіхалагічнай і педагагічнай дапамогі і сацыяльна-педагагічнай падтрымкі сем'яў, якія прынялі на выхаванне дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў”, прайшло ў Смаргонскім сацыяльна-педагагічным цэнтры.
Павітаць удзельнікаў клуба выйшла Гаспадыня ў нацыянальным касцюме з сімваламі нашага горада - Мядзведзем і абаранкамі. Гасцей зацікавіла метадычная выстава “Методыка. Вопыт. Якасць”, на якой былі прадстаўлены брашуры, публікацыі, памяткі, буклеты, распрацаваныя спецыялістамі Смаргонскага СПЦ, і выстава работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў і іх выхаванцаў “Сем творчых Я”. Сяргей Чарныш, метадыст ДУА “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі”, адкрыў семінар і вызначыў праблемнае поле. Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ігар Шчасны, распавёў пра дасягненні і перспектывы сістэмы адукацыі Смаргонскага раёна, зацікавіў гасцей славутасцямі нашай малой радзімы. Алена Качаткова, старшы інспектар па ахове дзяцінства нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення, выказала меркаванне, як папярэ-дзіць адмену ўсынаўлення, апекі, пераводу дзяцей з дзіцячага дому сямейнага тыпу і прыёмных сем'яў у дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і як паспяхова ўладкаваць дзяцей у замяшчальныя сем'і. Тамара Гружэўская, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, паведаміла пра сістэму і вопыт работы аддзела па суправаджэнні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, кантролю за ўмовамі жыцця і выхавання падапечных, абароне іх жыллёвых і маёмасных правоў. Дырэктар Смаргонскага СПЦ агучыла напрамкі работы сацыяльна-педагагічнага цэнтра па каардынацыі дзейнасці ўстаноў адукацыі, ажыццяўленню суправаджэння замяшчальных сем'яў і метадычнай рабоце з замяшчальнымі бацькамі. Пра інавацыйныя формы работы з бацькамі расказала Святлана Вайда, педагог сацыяльны СШ №1. У гэтай школе шырока выкарыстоўваюць парныя інтэрв’ю, бацькоўскія палігоны, бацькоўскія рынгі, гарачыя лініі, ралявыя гульні, педагагічныя шырмы, інтэрнэт-кансультацыі і іншыя формы работы. Выступленне Таццяны Яроўскай, намесніка дырэктара раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі было прысвечана тэмам арганізацыі сумеснага адпачынку дзяцей і бацькоў і рэалізацыі праектаў, накіраваных на ўмацаванне дзіцяча-бацькоўскіх адносінаў. Цікава і павучальна было слухаць, як бавяць час бацькі і дзеці на святах, гульнях, у паходах, вечарынах сямейнага адпачынку, творчых майстэрнях клуба «Сузор'е сем'яў». Педагогі-псіхолагі Смаргонскага СПЦ Наталля Мікеня і Наталля Мякінік далі майстар-клас па ацэнцы патрэбаў прыёмнага дзіцяці. Пры падвядзенні вынікаў работы семінара ў кожнага была магчымасць прапанаваць сваё бачанне і выказацца па тэме. На працягу васьмі апошніх гадоў гэта ўжо трэці абласны семінар. У нашым раёне склалася сістэма работы па абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Спецыялісты СПЦ, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў устаноў адукацыі, аддзела адукацыі, спорту і турызму заўсёды гатовы дапамагчы прыёмным бацькам.
Ларыса ТАТАРЫНАВА, дырэктар Смаргонскага СПЦ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговае пасяджэнне на тэму “Каардынацыя дзейнасці ўстаноў адукацыі па аказанні псіхалагічнай і педагагічнай дапамогі і сацыяльна-педагагічнай падтрымкі...
|
|