Час ляціць, а памяць застаецца. 21.by

Час ляціць, а памяць застаецца

26.04.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

афганец

Днямі на старонках газеты ў рубрыцы “Наш каляндар” мы ўзгадвалі, што 12 красавіка наш зямляк, воін-інтэрнацыяналіст, ураджэнец Рубчы, пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, Уладзімір Занкевіч мог бы адзначыць свой 50-гадовы юбілей. Пэўна, гэтая дата і засталася б прачытаным радком на старонцы раёнкі і шчымячым болем у сэрцы родных, але памяць павінна жыць.

Якраз у дзень магчымага   юбілею героя са сваім новым палатном у краязнаўчы музей завітаў мясцовы мастак Іван Перарэжка, што з’яўляецца стрыечным братам Уладзіміра Занкевіча. Мастак зрабіў гараджанам творчы падарунак з адценнем смутку і напамінам пра тыя трагічныя падзеі: партрэт воіна-інтэрнацыяналіста на фоне афганскіх гор у спалучэнні з вобразам маці ў аздабленні мясцовых краявідаў – палескіх хатак з петрыкаўскім Свята-Мікалаеўскім храмам. Своеасаблівай сувязной ніткай паміж кампазіцыямі з’яўляецца неба і самалёт, што ляціць з афганскага боку да Бацькаўшчыны.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі на старонках газеты ў рубрыцы “Наш каляндар” мы ўзгадвалі, што 12 красавіка наш зямляк, воін-інтэрнацыяналіст, ураджэнец Рубчы, пасмяротна ўзнагароджаны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика