Капсула з зямлёй з месц спаленых вёсак Верхнядзвіншчыны перададзена ў Храм-помнік Усіх Святых
11.05.2018
—
Новости Общества
|
>
Адной з важных падзей святкавання Дня Перамогі стала перадача капсулы з зямлёй з месца спаленых вёсак раёна ў крыпту Храма-помніка Усіх Святых у Мінску. З гэтай нагоды ў наш раён прыехала дэлегацыя на чале з дырэктарам ДУ “Беларускі культурны цэнтр духоўнага адраджэння” А.В. Госцевым. Звяртаючыся да верхнядзвінцаў, Аляксандр Віктаравіч расказаў аб гісторыі стварэння ўнікальнай святыні і рабоце, якая праводзіцца тут па захаванні памяці аб ахвярах ваенных дзеянняў. У крыпце запоўнены ўжо 70 нішаў, куды змешчаны капсулы з гістарычных месц, дзе праліта кроў нашых суайчыннікаў і ахвяраў вайны з усяго свету. Гэта зямля з канцэнтрацыйных лагераў і спаленых вёсак, магіл герояў, загінуўшых у барацьбе з ворагам. Работа, пачатая ініцыятарамі праекта, падхоплена грамадскімі арганізацыямі, моладдзю і будзе працягвацца з пакалення ў пакаленне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Адной з важных падзей святкавання Дня Перамогі стала перадача капсулы з зямлёй з месца спаленых вёсак раёна ў крыпту Храма-помніка Усіх Святых у Мінску. А. Ф....
|
|