У Верхнядзвінску адкрылі Алею Герояў
11.05.2018
—
Новости Общества
|
>
У Дзень Перамогі ў Верхнядзвінску адкрылі Алею Герояў і перадалі капсулу з зямлёй з месца спаленых у вайну вёсак у крыпту Храма-помніка Усіх Святых у Мінску.
Традыцыйна святкаванне Дня Перамогі ў Верхнядзвінску адбываецца шматлюдна і хвалююча. Людзі любяць гэта свята і прыходзяць на ўрачыстасць з нагоды Дня Перамогі па поклічу душы. У шматпакутным куточку беларускай зямлі няма сям’і, па якой смерчам не прайшлася вайна. Сотні спаленых вёсак, тысячы закатаваных людзей, бясконцыя помнікі і магілы загінуўшых землякоў – гэта страшны след той крывавай раны, якая незагойна баліць у сэрцах нашчадкаў. Таму столькі жадаючых прайсці ў калонах “Бессмяротнага палка”, так кранаюча адбываецца мітынг у гарадскім скверы, столькі падзячных слоў гучыць у адрас вызваліцеляў роднай зямлі. Рады ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны радзеюць з кожным годам — толькі чацвёра з іх здолелі прыбыць на ўрачыстасць. Верхнядзвінцы горача віталі былых удзельнікаў партызанскага руху Аляксандру Іванаўну Бурэц, Уладзіміра Уладзіміравіча Дашчонка, Паўла Ягоравіча Баярына, франтавіка Івана Паўлавіча Пудава. Няшмат застаецца ў страі людзей, якія змагаліся за перамогу над лютым ворагам і адстаялі мір на планеце. Але ўсе воіны Вялікай Айчыннай жывуць у памяці – яны ідуць з намі ў радах “Бессмяротнага палка”, шэсцем якога па традыцыі пачаўся ўрачысты мітынг. Пад гукі гімна Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь узнялі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Паўлавіч Пудаў і вучаніца гімназіі, прызёр абласнога і рэспубліканскага этапаў алімпіяд Аляксандра Глушына. Звяртаючыся да землякоў з нагоды вялікай урачыстасці, старшыня райвыканкама І.І. Марковіч адзначыў, што Дзень Перамогі – асаблівая дата для ўсіх нас. Гэта сведчанне неверагоднага гераізму і самадданасці суайчыннікаў, якія ў смяротнай схватцы адолелі магутнага ворага, скарыўшага многія краіны Еўропы. Беларусь першай прыняла на сябе страшны ўдар, стаўшы жывым шчытом на шляху вераломнага агрэсара. На абарону Радзімы падняліся ўсе ад малога да старога. На франтах ваявала паўтара мільёна ўраджэнцаў Беларусі. Звыш шасці тысяч партызанскіх атрадаў і падпольных груп дзейнічалі ў тыле ворага. У сумесных баявых аперацыях прымалі ўдзел партызаны Калінінскай брыгады з Расіі, спецатрады “Баявы” і “Бястрашны”, Латвійская партызанская брыгада, якія дзейнічалі на беларускім памежжы.
Яшчэ адной важнай падзеяй стала перадача капсулы з зямлёй з месца спаленых вёсак раёна ў крыпту Храма-помніка Усіх Святых у Мінску. З гэтай нагоды ў наш раён прыехала дэлегацыя на чале з дырэктарам ДУ “Беларускі культурны цэнтр духоўнага адраджэння” А.В. Госцевым. Звяртаючыся да верхнядзвінцаў, Аляксандр Віктаравіч расказаў аб гісторыі стварэння ўнікальнай святыні і рабоце, якая праводзіцца тут па захаванні памяці аб ахвярах ваенных дзеянняў. У крыпце запоўнены ўжо 70 нішаў, куды змешчаны капсулы з гістарычных месц, дзе праліта кроў нашых суайчыннікаў і ахвяраў вайны з усяго свету. Гэта зямля з канцэнтрацыйных лагераў і спаленых вёсак, магіл герояў, загінуўшых у барацьбе з ворагам. Работа, пачатая ініцыятарамі праекта, падхоплена грамадскімі арганізацыямі, моладдзю і будзе працягвацца з пакалення ў пакаленне.
Пранікнёна прагучаў верш Антона Бубалы аб гаротнай маці са спаленай вёскі, які выканала загадчык Відокскага клуба-бібліятэкі Таццяна Курмель.
Аб удзеле ў праекце па захаванні памяці і візіце ў раён расказалі члены дэлегацыі — доктар гістарычных навук, прафесар Акадэміі МУС РБ А.В. Шаркоў і сакратар РС АА “Беларускі саюз афіцэраў” падпалкоўнік С.В. Собалеў: — Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб нявінна забітых у Айчыне нашай знаходзіцца ў Мінску – гэта адзіны ў краіне Храм-мемарыял, аналагаў якому няма ў свеце. Закладачны камень у будаўніцтва Храма-помніка быў урачыста асвечаны ў 1991 годзе Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсея Русі Алексіем ІІ. Першае захаванне ў крыпце Храма адбылося 2 ліпеня 2010 года, дзе ўпакоіліся астанкі трох невядомых салдат Айчыннай вайны 1812 года, Першай сусветнай і Другой сусветнай войнаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> У Дзень Перамогі ў Верхнядзвінску адкрылі Алею Герояў і перадалі капсулу з зямлёй з месца спаленых у вайну вёсак у крыпту Храма-помніка Усіх Святых у Мінску. ...
|
|