Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у сакавіку і красавіку бягучага года ў нашым раёне нарадзілася 29 малышоў, прычым моцная палова папоўнілася 18 хлопчыкамі, а дзяўчынак з’явілася 11.
У сакавіку сімвал нованароджанага дзіцяці — бусляня — завітаў у 13 сем’яў нашага раёна.
Сыночкі-першынцы нарадзіліся ў Анастасіі Маковіч з Мышкавіч і Алесі Свірковай са Ст.Стаўпішчаў.
Па другім дзіцяці-дачушцы нарадзіліся ў Анастасіі Бяляўскай і Анастасіі Андронавай з Кіраўска, Святланы Шаўчэнка з Мышкавіч, Іны Шабан з Лёўкавіч.
У Анастасіі Аўсянік з Мышкавіч і Таццяны Хурсан з Кіраўска другімі дзецьмі ў сем’ях сталі сыночкі.
У Анжэлы Горбач і Вольгі Калабухінай з Кіраўска нарадзілася па трэцім дзіцяці — хлопчыку.
У Ларысы Кананенка з Кіраўска і Алены Малашкінай з Баравіцы нарадзіўшыеся дачушкі сталі трэцімі дзіцяці.
У Яўгеніі Жданавай са Скрыпліцы сынок стаў пятым дзіцяці ў сям’і.
У красавіку прыемная падзея — нараджэнне дзіцяці — адбылася ў 16 сем’ях жыхароў Кіраўшчыны.
Упершыню стала матуляй, нарадзіўшы сыночка, кіраўчанка Аксана Каранкевіч.
У Алены Осіпавай, Вольгі Дрозд, Вольгі Зінькевіч, Анжэлы Пішчалінай, Ірыны Ерафеевай з Кіраўска, Алены Сукора з Мышкавіч, Анастасіі Кейзік з П.Слабады другімі дзецьмі ў сем’ях сталі сыночкі.
У Вольгі Каранкевіч і Ніны Казловай з Кіраўска, Ірыны Калатковай з Добасны нарадзілася па другім дзіцяці — дачушцы.
Па трэцім дзіцяці — хлопчыку нарадзілася ў Святланы Лук’яненка і Ірыны Астаповіч з Кіраўска.
У кіраўчанкі Іны Іваніцкай нарадзіўшаяся дачушка стала трэцім дзіцяці ў сям’і.
У Элеаноры Халатавай і Натэлы Вашукевіч з Кіраўска нарадзілася па чацвёртым дзіцяці: у першай — дачушка, у другой — сынок.
Жадаем матулям і іх малышам здароўя, цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!