Ва ўстанове дашкольнай адукацыі «Яслі-сад № 13 г. Смаргоні» прайшло свята «Дзень абароны дзяцей»
01.06.2018
—
Новости Общества
|
Дзяцінства назаўжды застанецца самым шчаслівым і бесклапотным часам для многіх з нас.
Дзень абароны дзяцей быў прыдуманы для таго, кааб нагадаць нам, дарослым, аб чысціні, шчырасці і наіўнасці дзіцячай душы. Аб тым, што дзеці маюць патрэбу ў нашай любові і абароне. Што яны, калі вырастуць, павінны ўспамінаць аб сваім дзяцінстве толькі з усмешкай.
1 чэрвеня па традыцыі ва ўстанове дашкольнай адукацыі «Яслі-сад № 13 г. Смаргоні» прайшло свята «Дзень абароны дзяцей». Адкрыла свята само Лета, а дапамагаў яму вясёлы клоўн Клепа, які весяліў дзяцей жартамі і камічнымі паводзінамі. Вялікі эмацыйны зарад атрымалі дзеці і педагогі выхаванцаў у ходзе правядзення спартыўных спаборніцтваў, займальных тэатралізаваных прадстаўленняў. Да дзяцей малодшых і сярэдніх груп прыляцелі Матылёк і Майскі жук, каб парадаваць іх вясёлымі гульнямі і карагодамі. Героі прынеслі ў падарунак маўлятам чароўную шкатулку з казачнымі прадметамі. Дзеці адгадвалі загадкі, гулялі з хмаркай і сонейкам, збіралі кветкі з яркіх пялесткаў, спявалі песні пра лета і сяброўства, каталіся на паравозіку. Дзеці старэйшых груп сталі ўдзельнікамі тэатралізаванага спартыўна - музычнага прадстаўлення. Яны спаборнічалі паміж сабой у спрыце і сіле. Дзякуючы дружбе і узаімавыручцы, з дапамогай адважнага Мядзведзя яны выратавалі Сонейка. Выхаванцы ўдзельнічалі ў гульнях, незвычайных эстафетах, чыталі вершы пра бясхмарнае дзяцінства, спявалі песні пра спорт і сяброўства, танцавалі з сонечнымі праменьчыкамі.
На мерапрыемстве выхаванцы з велізарным натхненнем малявалі на асфальтавай дарожцы на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі. На малюнках былі намаляваныя кветкі, сонца, неба і г. д. У канцы свята казачныя героі падарылі маленькім непаседам салодкія прызы, дзеці зарадзіліся добрым настроем на ўвесь дзень! Вось так смаргонскія дзеткі дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад № 13 г. Смаргоні" сустрэлі самую выдатную пару – лета! Таццяна ВАСІЛЕЎСКАЯ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад № 13 г. Смаргоні". Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяцінства назаўжды застанецца самым шчаслівым і бесклапотным часам для многіх з нас.
|
|