На «прямую линию» обратились по надбавкам к пенсиям, минимальной зарплате и другим финансовым вопросам. 21.by

На «прямую линию» обратились по надбавкам к пенсиям, минимальной зарплате и другим финансовым вопросам

11.06.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надбаўкі да пенсій і мінімальныя зарплаты

У мінулую сераду мы запрасілі ў рэдакцыю раённай газеты начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама С. В. Валекаву. Святлана Валянцінаўна адказала на тэлефонныя званкі нашых чытачоў.

? Святлана Валянцінаўна, добры дзень. Раскажыце, калі ласка, які зараз памер надбаўкі да пенсіі асобы, якая дасягнула ўзросту 80 год?
– Размер такой дапамогі на сённяшні дзень складае 77 рублёў 48 капеек. Яна выплачваецца разам з пенсіяй, адной сумай. Выплата пачынаецца з 1 чысла месяца, наступнага за тым месяцам, у які быў дзень нараджэння.
– Дзякуй.
? Я працую ў адным з сельгаспрадпрыемстваў, і мой заробак складае 150 рублёў, з якога 100 рублёў плачу аліментаў. Як жыць на астатнія?
– Любое змяншэнне ці скарачэнне заработнай платы павінна быць аформлена дакументальна – загадам кіраўніка, дзе ўказваецца прычына, па якой вы пазбаўляецеся часткі зарплаты. Гэта могуць быць, скажам,  невыкананне тэхналагічнай ці працоўнай дысцыпліны, невыкананне даведзенага да падраздзялення задання. Абавязкова павінна быць і ваша тлумачальная запіска аб прычынах невыканання, на падставе якіх выносіцца рашэнне аб пазбаўленні. Работнік павінен быць абавязкова азнаёмлены з загадам пад роспіс.
Калі вас з такімі дакументамі не знаёмілі, прапануем звярнуцца да кіраўніцтва арганізацыі за тлумачэннем, пасля чаго – ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Спецыялісты ўпраўлення выедуць на ваша прадпрыемства для правядзення маніторынгу правільнасці налічэння вашай заработнай платы.
? Атрымліваю пенсію 190 рублёў з выпадку страты карміцеля (за памёрлага мужа). Падкажыце, калі ласка, куды звярнуцца, каб атрымаць матэрыяльную дапамогу?
– Згодна з дзеючым заканадаўствам у выпадку знаходжання ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, складанай для самастойнага вырашэння, пенсіянер мае права адзін раз у год звярнуцца за матэрыяльнай дапамогай. Пытаннямі аказання такіх дапамог займаецца ў нас спецыяльная ўстанова – Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна, які знаходзіцца па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Юбілейная, 8. Неабходна завітаць туды, падаць заяву, якая будзе дэталёва разгледжана і па якой будзе прынята рашэнне. Кантактны тэлефон для сувязі – 45322.
? Святлана Валянцінаўна, скажыце, калі ласка,  ад чаго залежыць сума пенсіі па страце карміцеля?
– Памер пенсіі па страце карміцеля залежыць ад даходу памёрлага карміцеля і яго працоўнага стажу.
– А можа быць, што ранейшыя аліменты былі большымі за суму налічанай пенсіі?
– Так, канешне, можа.
– Дзякуй.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №45 ад 12.06.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надбаўкі да пенсій і мінімальныя зарплаты У мінулую сераду мы запрасілі ў рэдакцыю раённай газеты начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика