Выстава карцін «Натхненне родным горадам» адбылася ў смаргонскім дзіцячым садку №13
25.06.2018
—
Новости Общества
|
У рамках святкавання Дня Смаргоні ва ўстанове дашкольнай адукацыі «Яслі-сад № 13 г. Смаргоні» адкрылі выставу карцін «Натхненне родным горадам». На выставе былі прадстаўлены работы сумеснай творчасці педагогаў, бацькоў і дзяцей. Выстава ўключала ў сябе працы розных жанраў і кірункаў, што зрабіла яе насычанай, цікавай для наведвальнікаў.
Смаргонь – самы лепшы горад на Зямлі, ён імкліва развіваецца і становіцца з кожным годам усё прыгажэй. Увагу гасцей прыцягнула крэатыўна аформленая пляцоўка «Мой край», якая ўтульна размясцілася ў цяні будынку. Пляцоука дазволіла акунуцца ў атмасферу традыцый беларускага народа. Каля драўлянага доміка, на даху якога размясцілася гняздо бусла, танцавалі каля снапа сена лялькі ў беларускіх касцюмах. Разыначкай свята ва ўстанове ў гэтым годзе стала незвычайная зона «Запрашаем на чай». Бацькі і дзеці, праходзячы міма століка з самаварам, маглі пачаставацца духмянымі абаранкамі і пірагамі. У гэты цудоўны дзень мы, так ці інакш, гарталі старонкі гісторыі раёна і горада, успаміналі пра іх галоўныя вехі. Гэтая атмасфера свята панавала да апошняга моманту і было вельмі прыемна, калі госці нашага ўстановы дзякавалі за падораны ім цудоўны настрой.
Т.М. ВАСІЛЕЎСКАЯ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках святкавання Дня Смаргоні ва ўстанове дашкольнай адукацыі «Яслі-сад № 13 г. Смаргоні» адкрылі выставу карцін «Натхненне родным горадам». На выставе былі...
|
|