Прыгожа, утульна і прыклад для іншых
26.06.2018
—
Новости Общества
|
Можна сказаць, сапраўдная казачная паляна сустракае тых, хто вырашыў завітаць у вёску Паляна Завалочыцкага сельсавета. Гаспадары дома, што стаіць на рагу вуліцы, стварылі каля свайго двара цудоўны куток. І чаго там толькі няма! Тут табе і дзіцячая пляцоўка з хаткай на курыных ножках, пясочніцай і арэлямі, і, кажучы па-сучаснаму, варкаўт-пляцоўка з трэнажорамі. Знайшлося месца і кветнікам, а побач — столік з самаварам ды чайным сервізам… Адным словам, і пагуляць-падурэць ёсць дзе і на чым, і адпачыць у цяньку пасля агародаў ды іншых клопатаў. А “праверыць на трываласць” усе гэтыя пабудовы, дзякуй богу, ёсць каму, усміхаецца гаспадыня дома Наталля Бузак (на здымку): у яе з мужам Леанідам Анатолевічам пяць унукаў і пяць унучак. Зрабіць для малых пляцоўку — гэта была ідэя сына Сяргея, ён жа і займаўся “будоўляй”. Клумбы, столікі ды іншая прыгажосць у “зоне адпачынку” — гэта, кажа Наталля Георгіеўна, усё яе фантазія, яна прыдумляе, а муж увасабляе ў жыццё. І тады ўжо гаспадыня шчыруе з кветкамі, бо кожная клумба павінна быць непаўторнай і радаваць вока з вясны да позняй восені. Вось вам, калі ласка, і нікога не трэба прасіць, і ні ад каго патрабаваць: захацелі гаспадары — зрабілі прыгожа і ўтульна для сябе і на радасць прахожым. Алена ВАЛОШКА Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Можна сказаць, сапраўдная казачная паляна сустракае тых, хто вырашыў завітаць у вёску Паляна Завалочыцкага сельсавета. Гаспадары дома, што стаіць на рагу вуліцы,... |
|