Петрыкаўскія кааператары адзначылі прафесійнае свята
08.07.2018
—
Новости Общества
|
У мінулую суботу галіна спажыўкааперацыі святкавала свой галоўны дзень у календары – Дзень каперацыі. З гэтай нагоды калектыў Петрыкаўскага райспажыўтаварыства сабраўся ў зале раённага Дома культуры на ўрачыстасць, якая да таго ж была прыўрочана і да 80-годдзя ўтварэння галіновага саюза ў вобласці. Віншаванні мясцовых кааператараў межаваліся з канцэртнымі нумарамі артыстаў РДК. Выступаючы перад калегамі, старшыня праўлення райспажыўтаварыства Уладзімір Калесны адзначыў асноўныя накірункі развіцця прадпрыемства і падзякаваў лепшых працаўнікоў за ўклад у агульную справу. Шэраг работнікаў падраздзяленняў райСТ атрымалі з нагоды свята ганаровыя граматы і лісты падзякі праўлення і прафсаюзнай арганізацыі. П. ВАЛОДЗІН. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую суботу галіна спажыўкааперацыі святкавала свой галоўны дзень у календары – Дзень каперацыі. З гэтай нагоды калектыў Петрыкаўскага райспажыўтаварыства... |
|