Прызванне служыць: Леанард Гружэўскі. 21.by

Прызванне служыць: Леанард Гружэўскі

08.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзяцінства ваеннага камісара райваенкамата Леанарда Гружэўскага прайшло ў вёсцы Камяніца Крэўскага сельсавета. Яго бацькі працавалі на той час у калгасе “Кастрычніцкі”. Бацька быў вадзіцелем, і дзеці яго бачылі дома толькі зімою. У цёплую пару года ён прачынаўся вельмі рана і спяшаўся на працу, асабліва калі ў гаспадарцы была пасяўная альбо ўборачная кампанія, часта ездзіў на сваім грузавіку ў камандзіроўкі. За добрасумленную працу быў узнагароджаны ордэнам. Імя Івана Іванавіча Гружэўскага занесена ў кнігу “Памяць” Смаргонскага раёна.

ваенком 035.jpg

Маці Леанарда Іванавіча спачатку працавала паштальёнам, а потым даяркай на ферме. Праца не з лёгкіх, у сям’і некалькі дзяцей, прычым пасля нараджэння чарговага дзіцяці жанчына знаходзілася ў водпуску ўсяго паўгода, а потым ішла на працу. Малых выхоўвала бабуля. Усё, што яна пабачыла ў сваім жыцці, перажыла – расказвала дзецям. І ўсё гэта было гістарычнай праўдай, якую сама яшчэ дзяўчынай чула ад дзядоў і прадзедаў. А крэўскія мясціны багатыя на падзеі. Леанард Гружэўскі і цяпер памятае, дзе знаходзяцца ў яго родных мясцінах курганы, пад якімі пахаваны салдаты Напалеона. Вельмі многа іх памерзла зімою, калі адступалі пад націскам рускіх войскаў.

На далейшы выбар Леанардам Гружэўскім прафесіі паўплывала яго бабуля. Але спачатку была школа. Пасля заканчэння трохкласнай у Папелевічах хлопчык пайшоў у сярэднюю агульнаадукацыйную, якая знаходзілася ў Крэве. У школе вучыўся добра, любіў матэматыку, фізіку. Неаднаразова прыязджаў у Смаргонь на алімпіяды па гэтых прадметах. Настаўніца матэматыкі нават прапанавала Леанарду Гружэўскаму паступаць на матэматычны факультэт інстытута.

Леанард Іванавіч з цеплынёй узгадвае былога дырэктара Крэўскай школы Валерыя Міхайлавіча Скварцова. Гэта быў вельмі добры кіраўнік, арганізатар. Крэўскія вучні пабывалі ў Севастопалі, Семфіропалі, Ялце, арганізоўваліся ў школе паездкі і па Беларусі – у Брэсцкую крэпасць, Белавежскую пушчу, на Курган Славы, у Хатынь.

Пад уплывам бабуліных расказаў і паездак па гістарычных мясцінах Леанард Гружэўскі цвёрда вырашыў, што пасля заканчэння школы будзе паступаць у ваеннае вучылішча, прычым танкавае. У ваенкамаце была разнарадка толькі ў чалябінскае, якое знаходзілася ад Беларусі за тры тысячы кіламетраў.

Да паступлення ў ваеннае вучылішча Леанард Гружэўскі рыхтаваўся самастойна. Юнак быў фізічна развіты. Акрамя школьнай фізкультуры, дапамогі бацькам па гаспадарцы, ён яшчэ многа хадзіў – адлегласць ад вёскі да школы складала тры з паловай кіламетры. А калі яшчэ ўлічыць зваротны шлях, то за тыдзень атрымлівалася больш за сорак кіламетраў.

На дарогу ў далёкі Чалябінск Леанарду Гружэўскаму ў ваенкамаце далі ваенна-праязныя дакументы. Дома бацька прапанаваў сыну невялікую суму грошай з намёкам на тое, што не будзе вяртання назад, трэба прыкласці ўсе намаганні, але паступіць у ваеннае вучылішча.

Прэстыж прафесіі ваеннага быў вельмі высокі. Конкурс у Чалябінскае танкавае вучылішча складаў чатыры чалавекі на месца. Для таго, каб паступіць, трэба было здаць чатыры экзамены. За тры Леанарду Гружэўскаму экзаменатары паставілі адзнаку “выдатна”, за адзін – “добра”. Са здачай фізічнай падрыхтоўкі не ўзнікла праблем. Крыху пазней новаспечанага курсанта залічылі ў зборную танкавага вучылішча па лёгкай атлетыцы, ён удзельнічаў у спаборніцтвах па мнагабор’і.

Чатыры гады праляцелі як адно імгненне. Маладога лейтэнанта Гружэўскага размеркавалі для праходжання службы ў Беларускую венную акругу. Служыў у Мар’інай Горцы, Полацку, Печах.

У Мар’інай Горцы стаяла танкавая дывізія, якую потым расфарміравалі. Леанарду Гружэўскаму нават выпала суправаджаць эшалон з танкамі ў далёкую Кушку – самы паўднёвы населены пункт на мяжы з Афганістанам. Спёка стаяла невыносная – 45 градусаў у цяні. Гружэўскі быў у хромавых ботах, толькі ступіў на гарачы пясок, яны і расклеіліся. Прыйшлося пераабувацца.

Напачатку 90-х гадоў да арміі ставіліся не вельмі добра, былі матэрыяльна-бытавыя праблемы. Жонка Леанарда Гружэўскага тады вучылася ва Ульянаўску. Самога яго звольнілі са службы па скарачэнні штатаў. Маладая сям’я паехала ва Ульянаўск. Леанард Іванавіч уладкаваўся інспектарам на мытню і адпрацаваў там тры гады. Хаця ў яго былі перспектывы павышэння па службовай лесвіцы, магчымасць вучыцца, але цягнула дадому, на Смаргоншчыну.

У 1996 годзе Гружэўскія вярнуліся ў Смаргонь. Спачатку шукаў сябе ў грамадзянскім жыцці, але верх узяла схільнасць да арміі. Праз два гады Леанарда Гружэўскага паўторна прызвалі на вайсковую службу і накіравалі ў Ашмянскі райваенкамат. Спачатку быў там начальнікам трэцяга аддзялення, потым – намеснікам ваеннага камісара. У 2000 годзе вярнуўся ў Смаргонскі райваенкамат на такую ж пасаду. А ў 2005 годзе Леанарда Іванавіча прызначылі ваенным камісарам у ваенкамат г. Ашмяны. З 2009 года ён – ваенны камісар Смаргонскага раёна.

6 ліпеня Леанарду Гружэўскаму спаўняецца 50 гадоў. Своеасаблівы падарунак яму прыпаднесла ваеннае ведамства: загадам міністра абароны Леанарду Іванавічу падоўжаны тэрмін службы яшчэ на 5 гадоў.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяцінства ваеннага камісара райваенкамата Леанарда Гружэўскага прайшло ў вёсцы Камяніца Крэўскага сельсавета. Яго бацькі працавалі на той час у калгасе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика