Дзень роднай старонкі ў лагеры “Малышок”
19.07.2018
—
Новости Общества
|
Чацвёрты дзень у лагеры “Малышок”пачаўся незвычайна. Першыя словы, якія пачулі дзеці з раніцы, былі словы матчынай мовы “Добрай раніцы! Гэта быў заклік да пачатку дня “Дзень роднай старонкі”.
На раняшняй лінейцы дзеці сумесна з выхавальнікамі дамовіліся ўвесь дзень размаўляць па-беларуску. Было цяжка, але ўсе стараліся выказваць свае думкі і пачуцці на роднай мове. Хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі добрыя веды ў казачнай віктарыне “Я ведаю беларускія казкі”. Гульня-пошук “Скарбы Роднай старонкі” дапамагла дзецям нагадаць гісторыю роднага горада Смаргоні. На свежым паветры дзейнічала гульнявая пляцоўка “Беларускія забавы”, дзе дзеці актыўна ўдзельнічалі ў беларускіх народных гульнях. Папоўніць веды пра прыроду роднага краю, пра быт і жыццё беларускага народа дапамагла гульня-падарожжа “Беларусь мая сінявокая”. У канцы дня адбылася дыскатэка “Бугі-вугі на беларускі лад”, дзе дзеці спрабавалі танцаваць беларускія народныя танцы. Які цудоўны дзень! Якая прыгожая родная мова!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чацвёрты дзень у лагеры “Малышок”пачаўся незвычайна. Першыя словы, якія пачулі дзеці з раніцы, былі словы матчынай мовы “Добрай раніцы! Гэта быў заклік да пачатку...
|
|